Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фёдараў: “Бакіеў пасьпяшыў зьняпраўдзіць падазрэньні”


Былы прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў правёў у Менску чарговую прэс-канфэрэнцыю. Мінулая адбылася 23 красавіка.

Чаму зноў загаварыў Бакіеў? Палітоляг Андрэй Фёдараў не выключае, што гэта магло быць зьвязана з кантактамі паміж Масквой і Менскам.

Андрэй Фёдараў
«Безумоўна, заўсёды ў такіх выпадках ёсьць падазрэньне, што ён мае нейкае дачыненьне да нядаўніх кіргіскіх падзеяў, таму ён пасьпяшаўся яго зьняпраўдзіць. Але ці гэта ёсьць насамрэч, ці не, мы гэтага ведаць ня можам».

Курманбек Бакіеў зноў прапанаваў увесьці міратворчыя сілы АДКБ ў Кіргізстан. На пачатку траўня ў Маскве гэтую прапанову ад імя Бакіева агучыў Лукашэнка.Тады яна не была прынятая іншымі краінамі-сябрамі АДКБ. Спадар Фёдараў мяркуе, што і на гэты раз «нічога ня будзе».

«Бо Расея ўжо адхіліла гэтую прапанову, а безь яе гэтага ніхто рабіць ня будзе. Тэарэтычна трэба нешта рабіць. Але гэта ня тое выйсьце, ня той рэальны крок, які можа быць ажыцьцёўлены».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG