Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіргіскія ўлады чакаюць заявы генпракурора


Азімбек Бекназараў

Кіргіскія ўлады будуць патрабаваць экстрадыцыі зь Беларусі былога прэзыдэнта Курманбека Бакіева празь міжнародныя суды.

Пра гэта заявіў намесьнік старшыні часовага ўраду Кіргізстану Азімбек Бекназараў, камэнтуючы адмову Генпракуратуры Беларусі выдаць экс-прэзыдэнта, паведамляе кіргіскае агенцтва «24.kg».

Паводле Бекназарава, пра тое, што рашэньне беларускіх уладаў будзе менавіта такім, было вядома адразу.

«Яны спасылаюцца на тое, што гэта палітычная справа. Але ж мы асуджаем не самога Курманбека Бакіева, а хочам толькі прыцягнуць яго да адказнасьці за сьмерць 90 маладзёнаў. Я яшчэ раніцай гаварыў генпракурору, каб ён даў тлумачэньне ў прэсе. Калі ён яшчэ гэтага не зрабіў, то, напэўна, заўтра выступіць з адмысловай заявай», — сказаў Бекназараў.




XS
SM
MD
LG