Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генэрал Фралоў хоча стаць прэзыдэнтам


Валеры Фралоў
Валеры Фралоў

"Я думаю, што я пайду на выбары, сыходзячы толькі з таго, што пакуль я не бачу прарасейскага кандыдата", - заявіў Свабодзе былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі генэрал Валеры Фралоў.


Валер Фралоў кажа, што яго асоба – вядомая людзям, бо ён выказваў свае меркаваньні яшчэ ў парлямэнце. Ён назваў некалькі сваіх сяброў (Сяргей Калякін, Аляксандар Ярашук), якіх лічыць вартымі вылучацца ў кандыдаты на прэзыдэнцкіх выбарах, аднак іх згоды не атрымаў. Таму "паводле прынцыпу Напалеона" мяркуе зрабіць гэта сам.

"Нехта ў нас імкнецца ў Эўропу, а нехта мяркуе, што трэба жыць у сваім асяродзьдзі, быць самім сабой і наладжваць тут жыцьцё – нармальнае, падобнае да эўрапейскага", - сказаў Фралоў.

Паводле яго словаў, ён увесь час быў прарасейскім і ніколі гэтага не хаваў: "Але гэта ня значыць, што я супраць Беларусі. У нас існуе такое штучнае дзяленьне – прарасейскае і празаходняе. Я думаю, што захаваць нацыянальныя інтарэсы можна, рухаючыся разам з Расеяй, падтрымліваючы зь ёй добрыя, шчырыя, брацкія адносіны".

Аднак ён заявіў, што калі я сапраўды вылучыцца, то знойдзе паразуменьне і з празаходнімі людзьмі, наладзіць зь імі сапраўдныя стасункі.

"Я буду ўдзельнічаць у выбарах толькі ў спэцыфічнай сытуацыі, бо выбару ж у нас няма. Калі я не адчую, што складаецца такая сытуацыя, я проста здымуся і буду заклікаць астатніх зьняць свае кандыдатуры. Бо ўдзельнічаць у выбарах па-за пэўнымі ўмовамі – гэта проста легітымізаваць Аляксандра Рыгоравіча", - адзначыў былы дэпутат.

На пытаньне, у чым бачыць сваю ўнікальнасьць як кандыдата, спадар Фралоў адказаў: "У добрым сэнсе слова – я былы чыноўнік, трошкі "адмарожаны". У добрым сэнсе слова. Гэта па класыфікацыі нашай улады".

На прзыдэнцкіх выбарах у 2005 годзе генэрал Валеры Фралоў таксама вылучаў сваю кандыдатуру. Тады, паводле Цэнтравыбаркаму, ініцыятыўная група спадара Фралова здала 58 775 подпісаў выбарцаў, і гэтага не хапіла для далейшага ўдзелу ў выбарчай кампаніі. Пасьля чаго Фралоў заявіў пра далучэньне сваёй каманды да перадвыбарчых структураў Аляксандра Казуліна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG