Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БХД і Народная грамада ўзгаднілі працэдуру вылучэньня адзінага


28 траўня адбыліся перамовы кіраўнікоў партыі «Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя» і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада). Дасягнута пагадненне пра тое, што Народная грамада далучаецца да працэсу вылучэньня адзінага праэўрапейскага кандыдата на падставе працэдуры, прапанавай БХД.


Два дні таму аналягічнае пагадненьне было дасягнутае і з Аб’яднанай грамадзянскай партыяй. Такім чынам, да працэсу вылучэньня адзінага кандыдата далучыліся тры палітычныя партыі — БХД, АГП і БСДП (Народная Грамада).

Як паведаміў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, канчатковы мэханізм вылучэньня адзінага кандыдата будзе яшчэ абмяркоўвацца: «Але на сёньняшні дзень можна сказаць, што ніякіх асаблівых супярэчнасьцяў няма, а ёсьць абсалютная згода па прапанаваным намі мэханізьме», — падкрэсьліў Рымашэўскі

Прапановы па вылучэньні адзінага кандыдата аб’яднаныя ў падрыхтаваным БХД дакумэнце «Парадак вылучэньня адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў Беларусі».

«Я думаю, гэта толькі пачатак, пэрспэктыва вылучэньня адзінага кандыдата цалкам рэальная, і гэта яшчэ раз пацьвярджае, што БХД прыкладае ўсе намаганьні дзеля таго, каб дасягнуць адзінства сярод тых палітычных суб’ектаў, якія выступаюць за эўрапейскія каштоўнасьці», — сказаў Віталь Рымашэўскі.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG