Міністэрства юстыцыі выступіла з заявай, у якой выказала незадаволенасьць тым, што на пасаду генэральнага дарадцы па «нафтавым» пазове Беларусі да Расеі прызначаны расеец.
Старшыня Эўрапейскага парлямэнту Ежы Бузэк 19 траўня выступіў з заявай, у якой заклікаў беларускія ўлады «неадкладна спыніць рэпрэсіі і перасьлед структур грамадзянскай супольнасьці і вярнуцца на шлях дэмакратызацыі».
Затрыманыя за распаўсюд газэты «Свободные новости плюс» грамадзкія актывісты з Магілёва Аксана Самойлава й Канстанцін Тыртычны на волі. У Ленінскім аддзеле міліцыі ў іх ўзялі тлумачэньні для пратаколу апытаньня.
Фракцыя кансэрватараў і рэфарматараў першай у Эўрапейскім парлямэнце адрэагавала на брутальныя падзеі ў Беларусі. Яе лідэр Міхал Камінскі выступіў з адмысловай заявай з асуджэньнем дзеяньняў беларускіх уладаў, скіраваных супраць актывістаў і прыхільнікаў грамадзянскай ініцыятывы «Гавары праўду».
Сёньня ў Рэчыцы працягваліся распачатыя напярэдадні ператрусы у актывістаў кампаніі «Гавары праўду!» Міліцыянты абшукалі прыватны дамок на вуліцы Мічурына, дзе месьціцца офіс абласной арганізацыі Беларускага народнага фронту й куды заходзяць актывісты іншых грамадзкіх суполак.
Пасьля допыту 19 траўня намесьнік начальніка сьледзтва Ленінскага РАУС Аляксандар Касьцевіч паведаміў, што лідэр грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Уладзімер Някляеў затрыманы як мінімум на трое сутак і будзе зьмешчаны ў турму на Акрэсьціна.
18-19 траўня ў Менску дыіншых гарадах Беларусі праведзены масавыя ператрусы на кватэрах і ў офісах актывістаў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду». Сканфіскаваныя кампутары, тэлефоны і іншыя носьбіты інфармацыі.
Камэнтуючы перасьлед актывістаў кампаніі "Гавары праўду" Станіслаў Шушкевіч адзначыў:
Cёньня ў Цэнтральным судзе Гомеля меўся скончыцца разгляд крымінальнай справы супраць актывіста стваранай партыі Беларуская хрысьцьянская дэмакратыя Яўгена Якавенкі за так званае ўхіленьне ад вайсковай службы. Аднак раённая пракуратура перапрад’явіла актывісту абвінавачаньне.
Перасьлед актывістаў кампаніі “Гавары праўду” мы папрасілі пракамэнтаваць дырэктара Беларуска інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Віталя Сіліцкага. Зь ім гутарыў Юры Дракахруст.
Лідэр Партыі БНФ Аляксей Янукевіч лічыць, што перасьлед актывістаў кампаніі "Гавары праўду" зьвязаны з падрыхтоўкай да прэзыдэнцкіх выбараў.
У 12.15 пайшла на да сьледчага шэф-рэдактарка "Народнай волі" Сьвятлана Калінкіна. Чаргі чакаюць Ірына Халіп, Марына Коктыш і Натальля Радзіна, якія ўжо другі раз выкліканыя ў Першамайскі РУУС Менску.
Камэнтуючы ператрусы ў актывістаў кампаніі "Гавары праўду", якія працягваюцца і сёньня, лідэр руху "За свабоду" Аляксандар Мілінкевіч сказаў:
Лідэр кампаніі “Гавары праўду” Уладзімер Някляеў правёў мінулую ноч у Ленінскім РУУС г. Менску. Як сказала ягоная жонка Вольга, допыт пачнецца а 9-ай раніцы.
Віцебскую актывістку Людзію Сагідуліну выклікалі ў Кастрычніцкі РАУС на допыт што да друкаванай прадукцыі кампаніі «Гавары праўду», канфіскаванай яшчэ напрыканцы красавіка. Але ў пастарунку яе дапыталі ў якасьці сьведкі ў межах крымінальнай справы, заведзенай па 250-м артыкуле КК РБ (распаўсюд ілжывай інфармацыі пра тавары і паслугі) у Менску.
19 траўня, магчыма, зьявіцца адмысловая заява кіраўніка Эўрапейскага парлямэнту Ежы Бузэка пра падзеі ў Беларусі вакол актывістаў і прыхільнікаў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду».
Сёньня ў Гомелі міліцыянты й людзі ў цывільным правялі ператрус у актывістаў АГП Юрыя Варонежцава (дарэчы, былога намесьніка старшыні Савету Саюзу Вярхоўнага Савета СССР), й Андрэя Толчына, якія падтрымліваюць грамадзянскую кампанію “Гавары праўду”.
Як беларускія палітыкі камэнтуюць ператрусы у розных гарадах краіны ў офісах грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!»
Гомельскі актывіст стваранай партыі Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя Аляксандар Шарыпаў пазбавіўся на днях працы вядучага інжынэра. Прыватнае ўнітарнае прадпрыемства “Гомелькаапдругрэсурсы” не перазаключыла зь ім кантракт.
Сёньня ў Магілёве адбыліся ператрусы ў сядзібах дзьвюх няўрадавых арганізацыяў: дабрачынным фондзе «Шчырасьць» і грамадзкай установе «Рух наперад». Канфіскаваныя кнігі, каляндарыкі, паветраныя балёнікі, сьцяжкі, на якіх была эмблема кампаніі «Гавары праўду». Для праверкі наяўнасьці інфармацыі паклёпніцкага характару на дзяржаву супрацоўнікі сілавых структураў забралі сыстэмныя блёкі ды статутную дакумэнтацыю арганізацыяў.
Беларускія ўлады зыходзяць з таго, што прадстаўляць краіну ў «Эўранэсьце» — парлямэнцкай структуры праграмы «Усходняе партнэрства» — павінны толькі дзейныя дэпутаты. Такое меркаваньне выказала сёньня старшыня камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бясьпецы Ніна Мазай. Адказваючы на пытаньне нашага радыё, яна падкрэсьліла, што менавіта такім чынам фармуюцца дэлегацыі іншых краінаў «Усходняга партнэрства».
У Польшчы ідзе дождж. На поўдні краіны, у гэтак званай Малапольшчы, у некаторых ваколіцах вада пачала заліваць вёскі. Пад пагрозай апынулася сталіца Малапольшчы Кракаў. Прагнозы сыноптыкаў несуцяшальныя — паводле самых змрочных зь іх, Польшчы пагражае вялікая паводка, падобная да той, якая надарылася ў краіне ў 1997 годзе.
Фіксаванай даты пачатку працы Эўранэсту – Парлямэнцкай асамблеі праграмы Ўсходняга партнэрства – не існуе. Пра гэта сёньня паведаміла, адказваючы на пытаньне карэспандэнта Свабоды, старшыня камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бясьпецы Ніна Мазай.
"Выкарыстаньне сьмяротнага пакараньня зьяўляецца галоўнай перашкодай у адносінах Беларусі з Радай Эўропы", – заявіў генэральны сакратар Рады.
Генпракуратура Беларусі не атрымала поўнага пакету дакумэнтаў, якія тычацца выдачы Курманбека Бакіева.
Бацькі загінулых 7 красавіка ў Бішкеку праводзяць акцыі каля будынкаў амбасадаў Расеі, ЗША, Казахстану ды Беларусі.
Эканамічны суд СНД правядзе 18 траўня ў Менску папярэдняе пасяджэньне, на якім будзе вызначаная дата пачатку нафтавага працэсу.
24 траўня ў горадзе Сопаце (Польшча) адбудзецца нефармальная сустрэча міністраў замежных краінаў палітыкі Эўразьвязу "Усходняе партнэрства", паведамляе БелаПАН.
Амбасадарка Кіргізстану ў Беларусі Ішэнкуль Балджурава пакуль не вярнулася ў Менск. Амбасадар Беларусі Віктар Дзенісенка, адкліканы для кансультацый, застаецца ў Менску.
На апошнім пасяджэньні кааліцыі Аршанскіх дэмакратычных сіл быў прыняты зварот да лідэраў дэмакратычных партыяў і рухаў Беларусі з заклікам дамовіцца паміж сабою і вылучыць адзінага кандыдата ад дэмакратычных сіл на бліжэйшыя прэзыдэнцкія выбары.
Кіраўнік Прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі і ва Ўкраіне Жазэ Мануэл Пінту Тэйшэйра, адказваючы на пытаньне пра стан правоў чалавека, заявіў: "Мы хацелі б бачыць больш прагрэсу і, вядома, не рэгрэсу".
Патрыяршы экзарх сказаў у Ватыкане, што для католікаў і праваслаўных наступіў час зрабіць рашучыя крокі ў кірунку поўнага адзінства.
20 траўня Зьміцер Вайцюшкевіч і "WZ-Orkiestra" запрашаюць на прэм'еру праграмы, прысьвечанай 80-й гадавіне з дня народзінаў Уладзімера Караткевіча. Канцэрт з сымбалічнай назвай "Дзе мой край?" пройдзе ў Доме вэтэранаў.
Сямёра апазыцыйных кандыдатаў на дэпутацтва ў мясцовыя саветы з Магілёўшчыны дачакаліся адказаў на свае скаргі з выбарчых камісіяў.
17-19 мая Беларусь наведае дэлегацыя Генэральнай пракуратуры Ўкраіны на чале з генпракурорам Аляксандрам Мядзьведзькам.
Сёньня зроблены яшчэ адзін крок па вызначэньню адзінага кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі ад правацэнтрыскай кааліцыі. Палітычныя суб'екты, якія пагадзіліся на гэту ідэю, абмяняліся сваімі прапановамі па працэдуры абраньня адзінага прэтэндэнта.
Гэта будзе асьцярожнае адкрыцьцё Расеі Захаду з тым, каб прыцягнуць у сваю краіну як найбольш інвэстыцыяў і тэхналёгіяў. Што да такіх краінаў, як Беларусь, Украіна, былыя савецкія рэспублікі Цэнтральнай Азіі, дык тут, каб здабыць для Масквы большы ўплыў у рэгіёне, адбудзецца ссоўваньне акцэнтаў — з геапалітычных момантаў на геаэканамічныя, піша нямецкая Die Tageszeitung.
Як піша амэрыканскае выданьне «Newsweek», Крэмль знайшоў свайго чалавека ў Беларусі ў асобе мясцовага апазыцыянэра Андрэя Саньнікава. Паводле ацэнкі часопіса, Саньнікаў ня надта блізкі з Захадам і гатовы прыняць дапамогу Расеі. Раней, адзначае выданьне, Саньнікаў заяўляў, што Лукашэнка «ў апошні час страшэнна напалоханы, пасьля таго як стаў сьведкам таго, як Расея падтрымлівае зьмену ўлады ў былых савецкіх краінах».
Амэрыканскі часопіс Newsweek піша, што пасьля пэрыяду "каляровых рэвалюцыяў" у краінах СНД, якія ў свой час напалохалі расейскія ўлады, Масква бярэ рэванш.
Усе амбасады, апроч амбасады Беларусі, працуюць у Бішкеку ў ранейшым рэжыме. Афіцыйны Менск праінфармаваў кіргіскі бок аб тым, што пасол Беларусі вылецеў у Менск для кансультацый.
У Генэральнай пракуратуры Кіргізстану паведамілі, што пакуль не атрымлівалі адказу ад Генэральнай пракуратуры Беларусі адносна экстрадыцыі былога прэзыдэнта Курманбека Бакіева.
15 гадоў таму, 14 траўня 1995 году, адбыўся рэфэрэндум, у выніку якога ўлады зьмянілі дзяржаўную сымболіку. Многія палітыкі і палітолягі лічаць — менавіта рашэньні таго рэфэрэндуму раскалолі беларускае грамадзтва.
У Жэнэве адбылося прадстаўленьне ўнівэрсальнага пэрыядычнага дакладу па Беларусі. Афіцыйную беларускую дэлегацыю, якая прадставіла свой даклад, узначальваў сталы прадстаўнік Беларусі пры ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэнэве Міхаіл Хвастоў.
Многія лідэры дзяржаў АДКБ прызналі, што кіраўніцтва Беларусі паступіла высакародна і па-мужчынску, аказаўшы дапамогу лідэру саюзнай краіны Курманбеку Бакіеву.
Міністэрства замежных спраў Польшчы пакуль ня можа прызначыць новага амбасадара ў Беларусь. Пра гэта сёньня перадае інфармацыйная агенцыя Regnum.
Пасольства Кіргізстану ў Беларусі працуе ў ранейшым рэжыме. Паводле супрацоўніка амбасады, пасол Кіргізстану "на днях" вернецца ў Беларусь.
Сёньня ў Кастрычніцкім райсудзе Віцебску прагучыць прысуд сябру КХП БНФ Сяргею Каваленку, які 7-га студзеня вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг на галоўнай гарадзкой ёлцы.
Ці будзе на гэтых выбарах адзіны кандыдат ад апазыцыі? На што разьлічваюць кандыдаты ў прэзыдэнты? Якую ролю адыграе Масква на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі? Гэтыя пытаньні ў “Праскім акцэнце” абмяркоўваюць аглядальнік інтэрнэт-выданьня “Беларускія навіны” Аляксандар Зайцаў, палітоляг Уладзімер Роўда і аглядальнік нашага радыё Віталь Цыганкоў.
Загрузіць яшчэ