Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Расея памыляецца, калі падлічвае колькі даброт стварыла для Беларусі. У інтэрвію агенцтву «Reuters» кіраўнік Беларусі заявіў: «Калі расейцы, у бухгалтэрыі падлічыўшы, убачылі, што яны ствараюць вельмі вялікія даброты для беларускага народа, то я павінен сказаць, што гэта няправільны падлік. Гэта касабокі, аднабокі прагматызм».