БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы цытуе выказваньне Аляксандра Лукашэнкі падчас інтэрвію «Reuters» наконт стасункаў з Расеяй.
«У адносінах з Расійскай Фэдэрацыяй мы зрабілі гіганцкі крок насустрач адзін аднаму. Але апошнім часам расейскае кіраўніцтва захацела выбудоўваць зь Беларусьсю абсалютна прагматычныя адносіны. Мы да гэтага гатовы». Аляксандр Лукашэнка пры гэтым падкрэсьліў, што «прагматызм не павінен губіць усё тое, што назапашана на сёньняшні дзень».