Пра гэта паведамляе РИА Новости са спасылкай на крыніцу ў дэпутацкім корпусе.
Паводле крыніцы ў дэпутацкім корпусе, у праекце дакумэнта падзеі ў Катыні першапачаткова кваліфікаваліся як генацыд, аднак кіраўнік дэлегацыі Эўрапарлямэнта па сувязях з Расеяй Курт Флекэнштэйн прапанаваў замяніць гэты тэрмін на масавае забойства.
На Смаленшчыне ў лесе каля вёскі Катынь перад вайною карнікі НКВД расстралялі некалькі тысяч польскіх афіцэраў. Доўгі час тэма Катыні была закрытая. А некалькі дзён таму на афіцыйным сайце Фэдэральнага архіўнага агенцтва (“Росархив”) былі апублікаваныя электронныя вэрсіі гістарычных дакумэнтаў пра Катынь.