Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніца Рады Эўропы расчараваная захаваньнем сьмяротнай кары


Старшыня Камітэту міністраў Рады Эўропы, міністар замежных справаў Швайцарыі Мішлін Кальмі-Рэй напярэдадні перадачы старшынёўства Македоніі падсумавала вынікі паўгадавой працы сваёй краіны на чале гэтай эўрапейскай арганізацыі. Кальмі-Рэй назвала шэсьць месяцаў працы “станоўчым досьведам”.


Паводле яе, свой час старшынёўства Швайцарыя выкарыстоўвала ў тым ліку і для таго, каб наблізіць Беларусь да Рады Эўропы.

“Мы дамагліся таго, каб адчынены год таму інфармацыйны пункт Рады Эўропы ў Менску змог працягваць сваё існаваньне”, – падкрэсьліла Кальмі-Рэй. Пры гэтым міністар, аднак, дадала, што яна ўсё ж "расчараваная" стасункамі зь Беларусьсю ў пытаньні сьмяротнага пакараньня.

Як са шкадаваньнем падкрэсьліла кіраўніца швайцарскага МЗС, Беларусь застаецца адзінай краінай у Эўропе, дзе дагэтуль у якасьці прысуду выкарыстоўваюць сьмяротнае пакараньне. У гэтым сэнсе Менскам ня зроблена аніякага прагрэсу. Сёлета ў сакавіку былі пакараныя сьмерцю два беларускія грамадзяніны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG