Станіслаў Шушкевіч заявіў, што надзеі на "Ўсходняе партнэрства" застаюцца, але пакуль што "няма ніякіх зрухаў у дзяржаўным сэнсе".
"У нас няма ніякіх зрухаў ні па дэмакратызацыі, ні па правах чалавека. Усё як было, так і засталося. Асабліва паказальныя так званыя выбары — усё ня лепш, чым было. Былі зробленыя касмэтычныя захады, каб нешта палепшыць, але нічога не палепшылася. Апроч размоваў, нічога няма.
З боку нашых уладаў былі пэўныя абяцаньні, але яны выліліся ў тое, што яшчэ дадаліся новыя абяцаньні. Я, напрыклад, хачу, каб у нас выбары былі выбарамі, а ня фарсам. Каб у нас можна было абапірацца на законы, на Канстытуцыю. Гэта немагчыма зрабіць, бо ў нас пануе воля аднаго чалавека, які далёка не заўсёды паступае ў адпаведнасьці з законам і Канстытуцыяй".
Напярэдадні саміту ў Празе Івонка Сурвіла, Зянон Пазьняк, Станіслаў Шушкевіч і Аляксандар Казулін выступілі з сумеснай заявай, у якой віталі ідэю "Ўсходняга партнэрства" і выказалі ўдзячнасьць Эўразьвязу за ўключэньне Беларусі ў гэтую праграму.
"Сёньня можна было б паўтарыць гэтую самую заяву, што надзея ёсьць, але зрухаў няма".