«На постсавецкай прасторы пачаўся новы этап «сяброўстваў, хаўрусаў і суперніцтваў», піша аўстрыйская Die Presse. Так, пасьля працяглага варагаваньня засябравалі Масква і Кіеў. І наадварот, Беларусь і Расея, якія некалі былі «не разьлі вада», перажываюць ці не найгоршы этап сваіх узаемадачыненьняў.
Беларуская грамадзкая кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" агучыла папярэднія вынікі свайго маніторынгу мінулай выбарчай кампаніі. Як і падчас папярэдніх выбараў, экспэрты зафіксавалі сур’ёзныя сыстэмныя адступленьні ад дэмакратычных стандартаў.
Эўрапейскі зьвяз выказвае заклапочанасьць з нагоды асобных аспэктаў датэрміновага галасаваньня ў Беларусі, гаворыцца ў заяве амбасады Вялікабрытаніі, якая прадстаўляе ў Менску старшынства ў ЭЗ.
"Перш за ўсё павінны быць беларускі "катыньскі сьпіс". Справа ў тым, што на падставе сумна вядомага рашэньня Палітбюро ад сакавіка 1940 году ў Катыні і іншых лягерах былі расстраляны ня толькі афіцэры, але і людзі, якія знаходзіліся ў турмах на тэрыторыі БССР і ЎССР."
Намесьнік кіраўніка часовага кіргіскага ўраду Амурбек Тэкебаеў не выключае магчымасьці вяртаньня ў Кіргізстан былога прэзыдэнта Аскара Акаева, але рэкамэндуе яму гэта зрабіць пасьля парлямэнцкіх выбараў.
"Не, ніякіх дакумэнтаў мы пакуль не атрымлівалі", — адзначыла амбасадарка Кіргізстану ў Менску Ішанкуль Балджурава.
Гуманітарная дапамога Кіргізстану сфармаваная. Пра гэта "Свабодзе" сёньня паведаміў прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.
Візыт можа адбыцца альбо 29-30 красавіка, альбо 1-2 траўня. У Менск прыбыла працоўная група, якая канчаткова ўзгадняе дату і праграму візыту.
Гомельская гарадзкая выбарчая камісія адмаўляецца даць кандыдатам у дэпутаты афіцыйныя зьвесткі пра вынікі выбараў.
Паводле інфармацыі старшыні Цэнтарвыбаркаму Лідзіі Ярмошынай, 25 красавіка было абрана 21293 дэпутата мясцовых саветаў. Сярод абраных -- 9 прадстаўнікоў дэмакратычных партыяў.
Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка ня будзе прысутнічаць на парадзе Перамогі 9 траўня ў Маскве. Пра гэта паведаміў кіраўнік справамі прэзыдэнта Расеі Ўладзімер Кожын.
Прэм'ер-міністар Расеі Ўладзімір Пуцін падчас візыту ва Ўкраіну заявіў, што лічыць завысокай цану за арэнду расейскай базы ў Севастопалі, але прызнае, што Расея пайшла на гэта дзеля супрацоўніцтва і павышэньня даверу з Украінай.
Паводле новага праекту Канстытуцыі Кіргізстану ўлада прэзыдэнта вельмі моцна абмяжоўваецца, ён ня будзе здольны ініцыяваць зьмены ў Канстытуцыі, - пра гэта ды іншае ў гутарцы з супрацоўніцай кіргіскай "Свабоды" Венерай Джуматаевай.
Як піша Süddeutsche Zeitung, Лукашэнка балянсуе на мяжы паміж самаўпэўненасьцю і нахабствам.
Заходні друк піша пра гучныя забойствы ў розных краінах сьвету апанэнтаў прэзыдэнта Чачні Рамзана Кадырава. Шмат у якіх з гэтых справах за забойцамі выразна праглядаюцца постаці людзей чачэнскага прэзыдэнта.
Пра гэта заявіў прэм’ер-міністар Літвы Андрус Кубілюс. Гаворачы пра намер абедзьвюх краін пабудаваць АЭС побач зь Літвой, ён падкрэсьліў: «Калі АЭС будуць пабудаваныя, мы сутыкнемся з сур’ёзнымі экалягічнымі праблемамі».
Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі абвясьціла, што Аляксандар Лукашэнка не прыедзе ў Маскву на парад Перамогі 9 траўня.
Аляксандар Лукашэнка ў часе паездкі па Гомельскай вобласьці пракамэнтаваў вынікі выбараў у мясцовыя саветы.
26 красавіка ў Менску прайшла жалобная акцыя з нагоды гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Госьць “Начной свабоды” -- адзін з заяўнікаў сёлетняга "Чарнобыльскага шляху", сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі.
Сёньня лідэры апазыцыйных палітычных партый падвялі вынікі мінулай выбарчай кампаніі і выказаліся адносна падрыхтоўкі да прэзыдэнцкіх выбараў.
Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што наступныя прэзыдэнцкія выбары будуць цяжкія і рана ці позна беларускаму народу трэба будзе абраць новага кіраўніка дзяржавы.
Часовы ўрад Кіргізстану сваім дэкрэтам пазбавіў прэзыдэнцкага імунітэту былога кіраўніка краіны Курманбека Бакіева і даручыў праваахоўным органам прывезьці яго ў Кіргізстан. Што вядома пра знаходжаньне Бакіева ў Менску?
Кіргізстан пакуль не накіроўваў у Беларусь афіцыйны запыт на выдачу зьвергнутага прэзыдэнта Курманбека Бакіева, які ўжо тыдзень знаходзіцца ў Менску ў якасьці асабістага госьця А. Лукашэнкі.
Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч сёньня ў Страсбуры заявіў аб немагчымасьці далучэньня яго краіны да Мытнага саюзу Расеі, Беларусі і Казахстана.
Мінулае нядзелі “Першы канал” расейскага тэлебачаньня паказаў сюжэт, які можа разглядацца, як разгорнутае тлумачэньне расейскага стаўленьня да знаходжаньня ў Беларусі зрынутага прэзыдэнта Кіргізстану Курманбека Бакіева.
Лёс дыктатараў бывае розны. Але апошнімі днямі стужкі навінаў прынесьлі паведамленьні пра тое, як не пашанцавала дваім зь іх. У сьвеце зь цікавасьцю назіраюць, як будзе разгортвацца сытуацыя вакол былога прэзыдэнта Кіргізстану, дэкрэт аб выдачы якога падрыхтаваны ў Бішкеку.
Сёньня ў Бішкеку дэманстранты працягвалі пікетаваць амбасаду Беларусі. Каля 200 чалавек патрабавалі выдачы Кіргізстану былога прэзыдэнта Курманбека Бакіева для суду над ім. ВІДЭА ПІКЕТУ
Зрынуты прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў завочна абвінавачаны паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу — у арганізацыі забойстваў і злоўжываньні службовым становішчам.
Прадстаўніцтва Кіргізстану ў СНД павінна вызначацца часовым урадам. Пра гэта заявіў сёньня ў Менску выканаўчы сакратар Садружнасьці Сяргей Лебедзеў, перадае БЕЛТА.
Дэпутатка Бундэстагу Ута Цапф заклікала нямецкі ўрад перагледзець цяперашнюю энэргетычную палітыку, паэтапна адмовіцца ад гэтак званай “ядзернай фазы” і зьвяртаць больш увагі на пашырэньне альтэрнатыўных і ўзнаўляльных крыніц энэргіі.
У Бішкеку сваякі загіблых пікетуюць амбасаду Беларусі, патрабуючы выдачы зрынутага прэзыдэнта Бакіева.
Украінскі і расейскі парлямэнты сёньня ратыфікавалі пагадненьне аб падаўжэньні тэрміну знаходжаньня Чарнаморскага флёту ў Крыме да 2042 году.
Старшыня Камітэту міністраў Рады Эўропы, кіраўнік фэдэральнага дэпартамэнту замежных спраў Швайцарыі Мішлін Кальмі-Рэй заклікала беларускае кіраўніцтва ўзмацніць намаганьні ў справе набліжэньня да гэтай арганізацыі.
Часовы ўрад Кіргізстану разгледзеў дэкрэт аб адхіленьні ад пасады экс-прэзыдэнта Курманбека Бакіева, пазбаўленьні яго імунітэту і забесьпячэньні яго дастаўкі на радзіму. "Праект дэкрэту аб адхіленьні ад пасады Курманбека Бакіева быў разгледжаны на пасяджэньні ўрада.
МЗС Беларусі паведамляе, што беларуская дэлегацыя возьме ўдзел ў паседжаньні групы высокага ўзроўню Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ), якое пройдзе 27 красавіка ў Маскве.
Сёньня завяршыўся першы этап датэрміновых прэзыдэнцкіх выбараў у Польшчы, якія адбудуцца 20 чэрвеня. Радыё Свабода пачынае новы цыкль – "Выбары па-польску".
Паводле прапанаваных паправак у канстытуцыю Кіргізстану, паўнамоцтвы прэзыдэнта краіны будуць мінімальныя.
Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі ня будзе ініцыяваць новых зьменаў выбарчага заканадаўства да правядзеньня чарговых прэзыдэнцкіх выбараў. Пра гэта сёньня заявіла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.
Савет рэспублікі 26 красавіка ратыфікаваў дамову з Украінай аб дзяржаўнай мяжы паміж дзьвюма краінамі. Дамова, падпісаная яшчэ ў траўні 1997 году, дагэтуль не была ўхваленая беларускім парлямэнтам.
Чакаецца, што 28 Красавіка прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч прыбудзе ў Беларусь з двухдзённым візытам.
Дакумэнт быў падпісаны ў Кіеве 12 траўня 1997 году і ратыфікаваны ўкраінскім бокам у 1999 годзе.
Брат Леха Качыньскага Яраслаў заявіў аб сваім рашэньні прыняць удзел у чэрвеньскіх датэрміновых прэзыдэнцкіх выбарах.
Заявы Аляксандра Лукашэнкі, зробленыя ў нядзелю на выбарчым участку, мы папрасілі пракамэнтаваць дырэктара расейскай праграмы Фінскага інстытуту міжнародных дачыненьняў Аркадзя Мошаса.
29 красавіка Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы абмяркуе сытуацыю ў Беларусі ў сувязі зь нядаўнім выкананьнем двух сьмяротных прысудаў, паведамляе БелаПАН.
Сапраўдных выбараў не было, але ўдзельнічаць у кампаніі было варта, каб атрымаць прыхільнасьць насельніцтва і выкрыць мэханізмы фальсыфікацый. Такую выснову па выніках выбарчай кампаніі зрабілі лідэры Беларускага незалежніцкага блёку.
Вясновая сэсія ПАРЭ адкрылася сёньня ў Страсбуры. У парадку дня заплянавана абмеркаваньне дакладу аб масавым голадзе 1930-х гадоў у рэспубліках былога СССР, актуальныя дэбаты па расейска-грузінскім канфлікце.
Удзел у выбарах мясцовых Саветаў 26-га скліканьня прынялі больш за 79% выбарцаў. Пра гэта паведамілі ў ЦВК.
13.35 Ярмошына: "Эўрапейскаму электарату яшчэ расьці і расьці"
Актывісты шэрагу палітычных партый і грамадзкіх арганізацыяў ладзяць сёньня ў Менску традыцыйны "Чарнобыльскі шлях". Сёлетняе шэсьце пройдзе як жалобнае паводле формы і зьместу.
Загрузіць яшчэ