Сёньня лідэры дэмакратычных партыяў і арганізацый Беларусі выступілі з заявай, што ў краіне няма рэальных выбараў. З прычыны ціску на дэмакратычных актывістаў і наўмыснага іх адсеву ўжо менш як 500 прадстаўнікоў апазыцыі працягваюць удзел у выбарах, а гэта толькі 2% ад усіх зарэгістраваных кандыдатаў.
На афіцыйным сайце Віцебскага гарвыканкаму зьявілася паведамленьне, што палітычныя партыі ды працоўныя калектывы могуць вылучыць аднаго новага кандыдата ў дэпутаты, бо ўжо зарэгістраваны безальтэрнатыўны кандыдат Андрэй Голуб “выбыў пасьля рэгістрацыі”.
Радыёвыступ кандыдата ў дэпутаты Гарадзенскага абласнога савету Алеся Зарэмбюка (Малышчынская выбарчая акруга №8) паставілі ў іншы, ня ўзгоднены зь ім, час. Ён напісаў з гэтай нагоды скаргу ў Цэнтравыбаркам.
Ад сёньня набывае моц новы візавы кодэкс Эўрапейскага зьвязу. Цяпер 28 краінаў Шэнгенскай зоны будуць дзейнічаць паводле адных і тых жа правілаў, якія закрануць і грамадзянаў Беларусі.
Падразьдзяленьні расейскіх Узброеных Сіл 9 траўня прымуць удзел у парадах на тэрыторыі Беларусі і Ўкраіны.
Дыпляматы 16 акрэдытаваных у Беларусі дзяржаў выказалі жаданьне назіраць за выбарамі ў мясцовыя саветы і зьвярнуліся ў Цэнтравыбаркам.
Кандыдат у дэпутаты Мазырскага райсавету, палітпрызыўнік Франак Вячорка сёньня павінен атрымаць з паліграфічнага прадпрыемства “Калёр” свае перадвыбарчыя ўлёткі.
З 5 красавіка ўступае ў сілу новы візавы кодэкс, абавязковы для ўсіх краінаў – удзельніц Шэнгенскага пагадненьня.
Падчас сустрэчы зь першым віцэ-прэм’ерам Расеі Ігарам Шувалавым кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка абвінаваціў у шматлікіх праблемах беларуска-расейскіх дачыненьняў так званую «пятую калёну».
Амаль за паўтара дзясятка гадоў інтэграцыі саюзьнікі дайшлі да адкрытага супрацьстаяньня і публічных абразаў на высокім узроўні.
Латвійскі дыплямат Андрыс Спуліс, які на пачатку 2000-х працаваў другім сакратарам амбасады Латвіі ў Беларусі, а потым быў пераведзены на адказную працу ў латвійскую замежнапалітычную місію ва Ўкраіне, публічна рассакрэціў сябе як выведнік.
Астравецкіх актывістаў Івана Крука і Мікалая Ўласевіча не зарэгістравалі кандыдатамі ў райсавет. У абласной камісіі, куды Іван Крук адмыслова паехаў на разгляд скаргі, сказалі, што цалкам згодныя з рашэньнем раённай камісіі. Пераважная большасьць акругаў у вобласьці – з адным праўладным кандыдатам.
Менскі гарадзкі суд сёньня абавязаў выбарчую камісію Савецкага раёну сталіцы зарэгістраваць актывіста стваранай партыі БХД Рыгора Літвіна кандыдатам у дэпутаты па 46-й Куйбышаўскай акрузе.
Палата прадстаўнікоў не ўключыла ў парадак дня сэсіі звароту Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі аб прызнаньні іх дзяржаўнага сувэрэнітэту.
Сёньня ва ўправе міліцыі Першамайскага раёну адбыліся допыты журналістак Ірыны Халіп, Сьвятланы Калінкінай і Натальлі Радзінай. Іх выклікалі да сьледчага ў якасьці сьведак.
Выбарчая камісія забараніла трансьляваць ужо запісаны на мясцовым радыё выступ. А таксама вынесла папярэджаньне незалежнаму кандыдату ў дэпутаты райсавету.
Намесьнік дзяржаўнага сакратара, сябра Пастаяннага камітэту Саюзнай дзяржавы Васіль Хрол на просьбу Радыё Свабода ацаніць “дэмарш” свайго начальніка Паўла Барадзіна ў адносінах беларускага амбасадара Васіля Даўгалёва сказаў наступнае:
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка сустрэнецца сёньня зь першым віцэ-прэм’ерам расейскага ўраду Ігарам Шувалавым.
ЦВК зьвярнуўся ў Мінабароны з просьбай даць указаньне камандаваньню часткі, дзе служыць Франак Вячорка, адпусьціць таго ў кароткатэрміновы адпачынак, каб ён мог правесьці перадвыбарчую агітацыю.
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ратыфікавалі “Дамову паміж Беларусьсю і Ўкраінай аб дзяржаўнай мяжы”. За прагаласаваў 101 дэпутат.
Беларусь мае складанасьці са сваім прадстаўніцтвам у Эўранэсьце – парлямэнцкай асамблеі краінаў, якія ўваходзяць у праграму “Ўсходняе партнэрства”.
Алесь Зарэмбюк з Мастоў лічыць, што спэцслужбы хочуць дыскрэдытаваць яго як кандыдата ў дэпутаты Мастоўскага раённага і Гарадзенскага абласнога саветаў.
Актывісты Партыі БНФ са Сьветлагорску вырашылі спыніць свой далейшы ўдзел у сёлетняй выбарчай кампаніі. Адмовіўся балятавацца кандыдатам у дэпутаты Гомельскага абласнога савету Віктар Ахрамчук, вылучаны кандыдатам паводле партыйнага пратаколу.
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь не ўключылі ў парадак дня веснавой сэсіі разгляд звароту сэпаратысцкіх рэгіёнаў Грузіі – Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі – аб прызнаньні іх незалежнасьці і дзяржаўнага сувэрэнітэту.
Напярэдадні сьвята адзінства РФ і Беларусі дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы публічна абразіў беларускага амбасадара ў Маскве Васіля Даўгалёва.
Сёньня афіцыйнае сьвята — Дзень яднаньня народаў Беларусі і Расеі. 14 гадоў таму Барыс Ельцын і Аляксандар Лукашэнка падпісалі ў Маскве дамову аб супольнасьці Беларусі і Расеі. А ў сьнежні 1999 году была падпісаная дамова пра так званую саюзную дзяржаву. Але чым старэйшая інтэграцыя, тым больш канфліктаў паміж саюзьнікамі.
Ратыфікацыя дамовы паміж Беларусьсю і Ўкраінай “Аб дзяржаўнай мяжы” значыцца ў папярэднім парадку веснавой сэсіі Палаты прадстаўнікоў, якая адкрываецца сёньня. Кіеў ужо шмат гадоў дамагаецца ад Менску афіцыйнага прызнаньня мяжы паміж дзьвюма суседнімі краінамі.
Прэзыдэнт непрызнанай Рэспублікі Абхазіі Сяргей Багапш лічыць, што, акрамя Беларусі, Сухумі і Цхінвалі таксама прызнае і Ўкраіна.
“Ёсьць неабвержная ісьціна – Украіна незалежная сувэрэнная дзяржава. Ёсьць наступная ісьціна – Украіна актыўна інтэгруецца ў Эўрапейскі Зьвяз. І гэты стратэгічны кірунак зафіксаваны ў тым ліку і ў маіх неаднаразовых заявах як прэзыдэнта Ўкраіны”, – заявіў Віктар Януковіч.
Усталяваньне мяжы паміж Беларусьсю і Ўкраінай можа зацягнуцца на 10 гадоў. Пра гэта заявіў старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі Ігар Рачкоўскі.
У Беларусі працягваецца разгляд скаргаў незарэгістраваных прэтэндэнтаў на мандаты дэпутатаў мясцовых саветаў. Статыстыка сьведчыць — задавальняецца толькі кожнае пятае хадайніцтва. А раней зарэгістраваныя кандыдаты ў дэпутаты ўжо вядуць перадвыбарчую агітацыю.
Пасол Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў заявіў, што «пакуль рана казаць пра згортваньне інтэграцыйных працэсаў, яны становяцца на ногі, нарастаюць, ствараюць неабходную эканамічную базу для магчымых палітычных рашэньняў у будучыні».
Парлямэнт Сэрбіі прыняў рэзалюцыю з афіцыйнай просьбай прабачыць ёй за масавыя забойствы басьнійскіх мусульманаў у Срэбраніцы ў 1995 годзе, якія былі арганізаваныя басьнійскімі сэрбамі.
«Чалавеку трэба думаць, што ён гаворыць», — так расейскі амбасадар Аляксандар Сурыкаў пракамэнтаваў заяву начальніка менскай гарадзкой міліцыі Фармагея 25 сакавіка пра тое, што на акцыю прыбылі дэструктыўныя элемэнты, магчыма, з Расеі.
Расейская Фэдэрацыя не зьбіраецца купляць пазыцыю прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў сфэры двухбаковых стасункаў.
“Нам сёньня прыходзіць загад — так я яго назаву, хоць гэта дыпляматычны дакумэнт… што пры пастаўках лекаў мы павінны фармаваць цэны для Расеі наступным чынам: гуртовая цана нашага вытворцы ў Беларусі плюс кошт дастаўкі — гэта гуртовая цана для Расеі. Не пытаньне! Але тады чаму для нас цана на газ, прыкладам, фармуецца не як гуртовая цана Ўральскай вобласьці + кошт дастаўкі, а плюс яшчэ і маржа? Калясальная маржа!”
Амбасада ЗША камэнтуе сустрэчы амэрыканскіх бізнэсоцаў з Аляксандрам Лукашэнкам і Сяргеем Сідорскім.
З 26 сакавіка ў Беларусі праходзіць перадвыбарчая агітацыя. Яе вядуць афіцыйна зарэгістраваныя кандыдаты ў дэпутаты і іх давераныя асобы. Гэта найбольш працяглы этап кампаніі.
Дэлегацыя Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ азнаёміць афіцыйны Менск са сваёй ацэнкай зьменаў у беларускім выбарчым заканадаўстве. Падчас двухдзённага візыту яна правядзе сустрэчы з прадстаўнікамі ўладаў і апазыцыі.
Парлямэнцкі Сход Саюзу Беларусі і Расеі разгледзіць пытаньне аб уваходжаньні ў яго ў якасьці назіральніка Міжпарлямэнцкай асамблеі "За дэмакратыю і правы народаў", якая аб'ядноўвае Прыднястроўе, Абхазію і Паўднёвую Асецію.
У Менску зь візытам знаходзіцца дзейны старшыня Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе, міністар замежных справаў Казахстану Канат Саўдабаеў.
Новы паварот у спрэчцы вакол прадстаўніцтва Беларусі ў Эўранэсьце мы папрасілі пракамэнтаваць польскага палітоляга Войцэха Бародзіча-Смаліньскага.
Эўразьвяз спадзяецца, што беларускія ўлады прыкладуць усе неабходныя намаганьні для таго, каб мясцовыя выбары 25 красавіка адпавядалі міжнародным стандартам і нормам АБСЭ.
У Беларусі ўступіў у сілу закон “Аб парадку выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь грамадзян Рэспублікі Беларусь”.
Узнавіць пляцоўку АБСЭ для правядзеньня дыялёгу ўнутры Беларусі, як гэта было напрыканцы 90-х гадоў, прапанавалі сёньня прадстаўнікі апазыцыйных партыяў Беларусі.
У нядзелю 28 сакавіка, калі большасьць кубінцаў глядзела фінальныя матчы нацыянальнай бэйсбольнай лігі, 25 жанчын, апранутых у белае, прайшло адной з галоўных вуліц Гаваны, пратэстуючы супраць зьняволеньня іхніх мужоў, сямейнікаў і сваякоў.
Старшынства Казахстана ў АБСЭ прадстаўляе інтарэсы ўсіх краін СНД. Пра гэта сёньня заявіў Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы ў Менску з дзейным старшынём АБСЭ, міністрам замежных спраў Казахстана Канатам Саўдабаевым, передае БелТА.
Шарамет: "Мы ўкладвалі ў назву сайта барацьбу за справядлівасьць, барацьбу за праўду, абарону слабых ад дыктатуры моцных".
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ў адзінай эканамічнай прасторы Мытнага саюзу Беларусі, Расеі і Казахстану, якая фармуецца, не павінна быць ніякіх абмежаваньняў і выключэньняў.
Пасяджэньне “Эўранэсту” — Парлямэнцкай асамблеі “Ўсходняга партнэрства” — адкладзенае на няпэўны тэрмін.
Загрузіць яшчэ