Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Едыге Магаўін: “Старшыня АБСЭ гранічна адданы Назарбаеву”


Канат Саўдабаеў
Канат Саўдабаеў

У Менску зь візытам знаходзіцца дзейны старшыня Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе, міністар замежных справаў Казахстану Канат Саўдабаеў.


Як можна ахарактарызаваць Каната Саўдабаева? Што гэта за палітык? Наколькі ён блізкі да прэзыдэнта Казахстану Нурсултана Назарбева? На гэтыя пытаньні адказвае дырэктар казаскай службы нашага радыё Едыге Магаўін.

Магаўін
: “Напэўна, найбольшая заслуга Каната Саўдабаева ў тым, што ён палітык, які найболей блізкі да прэзыдэнта і якому прэзыдэнт больш, чым іншым, мяркуючы з усяго, давярае. Перад старшынёўствам Казахстану ў АБСЭ ўсёй падрыхтоўчай работаю займаўся іншы чалавек. Але проста перад самым старшынёўствам, калі ўся праца была ўжо завершаная, правялі замену, і старшынём АБСЭ стаў Саўдабаеў, які датуль ужо ня раз быў на пасадзе міністра замежных справаў, быў паслом Казахстану ў Вашынгтоне і заўжды характарызаваўся менавіта тым, што ён гранічна адданы Назарбаеву. Хоць у прынцыпе ўсе папярэднікі Саўдабаева на пасадзе міністра замежных справаў Казахстану блізкія да прэзыдэнта, але нейкім чынам выходзіць, што Назарбаеў мае найбольшы давер менавіта да Каната Саўдабаева.

Другое пытаньне – ці Канат Саўдабаеў сваімі дзеяньнямі можа апраўдваць давер прэзыдэнта? Тут трэба сказаць, што апазыцыя, якая вельмі часта крытыкуе людзей у атачэньні Назарбаева, адносна Саўдабаева ўвесь час напамінае, што ён свайго часу, перш як заняўся палітыкаю, быў дырэктарам цырку. Намякаюць на тое, што куды б Саўдабаева ні паставілі, ён можа ўсё ператварыць у цырк”.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG