Пра гэта сёньня заявіў амбасадар Дзяржавы Ізраіль у Беларусі Эдуард Шапіра, адказваючы на пытаньне Радыё Свабода.
Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч зьбіраецца ў Беларусь пры канцы красавіка. Пра гэта паведамляе прэс-служба першага віцэ-прэм'ера Ўкраіны Андрэя Клюева па выніках паседжаньня беларуска-украінскай міжурадавай камісіі па пытаньнях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, якое адбылося ў Кіеве 15 красавіка.
Афіцыйную беларускую дэлегацыю для ўдзелу ў жалобных мерапрыемствах у Польшчы ўзначаліць старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Барыс Батура.
Зрынуты прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў падпісаў заяву аб складаньні паўнамоцтваў. Пра гэта паведаміла крыніца ў часовым ўрадзе краіны ў інтэрвію агенцтву Reuters. Бакіеў зь сям'ёй зьляцеў у Казахстан.
Калі бургамістар Зальцбургу Гайнц Шадэн даведаўся, што АБСЭ прыслала да яго ў горад у якасьці назіральнікаў за ходам прэзыдэнцкіх выбараў двух прадстаўнікоў ад далёка не дэмакратычных краін — Беларусі і Малдовы, ён падумаў, што «гэта красавіцкі жарт».
У Польшчы працягваецца агульнанацыянальная жалоба па ахвярах катастрофы прэзыдэнцкага самалёту каля Смаленску – сёньня ў Варшаву было дастаўленае цела апошняга прэзыдэнта Польшчы ў выгнаньні Рышарда Качароўскага.
Міністар замежных спраў Эстоніі выказаў спадзяваньне, што працэс дэмакратызацыі ў Беларусі ўсё ж працягнецца і грамадзтва ў будучыні адкрыецца як Эстоніі, так і іншым эўрапейскім краінам.
Магілёўскую абласную арганізацыю руху БНФ “Адраджэньне” сёньня прымусова выселілі з арандаванай сядзібы.
Курманбек Бакіеў заявіў журналістам, што Беларусь прапанавала яму палітычны прытулак. “Я сказаў – не” – цытуе Ройтэрс словы кіргізскага прэзыдэнта, які сёньня пакінуў Кіргізстан.
Місію Бюро дэмакратычных інстытутаў і правах чалавека АБСЭ не запрасілі на мясцовыя выбары ў Беларусі.
У беларускім міністэрстве замежных спраў паведамілі, што склад афіцыйнай дэлегацыі, якая возьме ўдзел у цырымоніі разьвітаньня з прэзыдэнтам Польшчы Лехам Качыньскім, які загінуў у авіякатастрофе пад Смаленскам, пакуль удакладняецца.
Лукашэнка выказаў шкадаваньне, што Беларусь у 90-х гадах вывела ядзерную зброю, і паведаміў пра тое, што ў Беларусі нібыта застаўся высокаўзбагачаны ўран: "сотні кіляграмаў фактычна зброевага і менш узбагачанага". Навукоўцы пярэчаць гэтым выказваньням.
Абласную арганізацыю руху БНФ "Адраджэньне" ў Магілёве высяляюць з арандаванага памяшканьня. У гэтыя хвіліны ў сядзібе знаходзяцца трое судовых выканаўцаў Магілёўскага абласнога гаспадарчага суду.
Алеся Зарэмбюка з Мастоў выклікалі ў Горадню ў абласную ўправу КДБ. У позве не пазначана -- па якой справе яго выклікалі і ў якасьці каго. Позву даставіў міліцыянт з Мастоўскага РАУС.
Вывад зь Беларусі ядзернай зброі быў вельмі жорсткай памылкай. Аб гэтым заявіў журналістам Аляксандр Лукашэнка 14 красавіка падчас рабочай паездкі ў Гомельскую вобласьць.
Аляксандар Лукашэнка лічыць для сябе «вельмі сур’ёзным урокам» катастрофу польскага прэзыдэнцкага самалёта. Таксама ён назваў падзеі ў Кіргізстане дзяржаўным, антыканстытуцыйным пераваротам.
Звольнены з войска па стане здароўя палітпрызыўнік, кандыдат у дэпутаты Мазырскага райсавету Франак Вячорка сёньня ад’ехаў дадому, у Менск. Аднак ужо заўтра ён наважаны вярнуцца назад у Мазыр.
14 красавіка ў Цэнтрвыбаркам пададзеная заяўка на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па правядзеньні рэфэрэндуму адносна павелічэньня мытаў на аўтамабілі. Пра гэта паведаміў Аляксей Янукевіч, старшыня партыі БНФ, якая ініцыявала правядзеньне рэфэрэндуму.
Аляксандр Лукашэнка мяркуе, што рашэньне садзіць ТУ-154 на Смаленскім аэрадроме «Паўночны» пры кепскім надвор’і прыняў не камандзір экіпажу, а прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі.
14 красавіка падчас паездкі ў Мазыр Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі ёсьць шмат урану, які знаходзіцца пад кантролем МАГАТЭ.
Чаму Беларусь застаецца адзінай суседняй з Польшчай краінай, якая не абвясьціла нацыянальнай жалобы?
Беларусь гатова пайсьці на продаж часткі акцыяў любога прадпрыемства, але за добрую цану і бязь ціску збоку. Пра гэта заявіў А.Лукашэнка падчас паездкі па Гомельскай вобласьці
Апазыцыя адмаўляецца ад удзелу ў выбарах, бо прадбачыць сваю поўную паразу, – лічыць Аляксандар Лукашэнка.
Без сустрэчы патэнцыйных прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта Беларусі немагчыма зацьвярджаць працэдуру абраньня адзінага кандыдата ад дэмакратычнай апазыцыі.
Апошнія дзесяць дзён перад галасаваньнем кандыдаты ў дэпутаты імкнуцца як найчасьцей сустракацца з выбарцамі, каб пазнаёміць іх са сваімі праграмамі. Але не заўсёды і не ўсюды ім гэта ўдаецца рабіць.
Склад афіцыйнай дэлегацыі Беларусі, якая возьме ўдзел у пахаваньні прэзыдэнта Польшчы Леха Качыньскага, пакуль ня вызначаны. Афіцыйны Саюз палякаў Беларусі зьвярнуўся да ўладаў з заклікам абвясьціць у нядзелю дзень жалобы.
Дзень 26 красавіка лідэры Палітрады Аб'яднаных дэмакратычных сілаў правядуць у забруджаных радыяцыяй рэгіёнах Гомельскай вобласьці. Адпаведнае рашэньне прынятае сёньня.
Рашэньню аб працэдуры абраньня адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў Беларусі на чарговыя прэзыдэнцкія выбары павінна папярэднічаць сустрэча саміх патэнцыйных прэтэндэнтаў.
Па якіх крытэрах можна выбраць адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў Беларусі на чарговых прэзыдэнцкіх выбарах? На гэтую тэму будуць сёньня дыскутаваць сябры прэзыдыюму Палітрады Аб'яднаных дэмсілаў Беларусі.
Так выпала, што ў Беларусі атрымаліся працяглыя чатырохдзённыя выходныя. Як выкарысталі іх для агітацыі дэмакратычныя кандыдаты ў дэпутаты мясцовых саветаў?
Авіякатастрофа прэзыдэнцкага самалёта 10 красавіка пад Смаленскам стала самай маштабнай па колькасьці ахвяраў сярод людзей, надзеленых уладай.
Палякі пачалі разьвітвацца з прэзыдэнцкай парай – Лехам і Марыяй Качыньскімі. Труны з іхнымі целамі выстаўленыя ў прэзыдэнцкім палацы ў Варшаве.
Астанкі прэзыдэнцкай пары, Леха і Марыі Качыньскіх, будуць пахаваныя ў нядзелю 18 красавіка ў склепе кракаўскага Вавэлю, сярод пахаваных польскіх каралёў.
Вашынгтонскі саміт у пытаньнях ядзернай бясьпекі зьяўляецца ледзьве не рэкордным для ЗША па колькасьці краін-удзельніц. Беларусь, аднак, на саміце не прадстаўленая.
Лідэр «Руху за Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч распаўсюдзіў заяву, у якой заклікае беларускія ўлады аб’явіць жалобу ў знак салідарнасьці з польскім народам.
Сьпікер польскага Сэйму Браніслаў Камароўскі заявіў, што, праўдападобна, дата прэзыдэнцкіх выбараў будзе абвешчаная заўтра. Камароўскі падкрэсьліў, што затрымка гэтага рашэньня не наносіць урону функцыянаваньню дзяржавы. Сьпікер зазначыў, што адкрыты для прапановаў апазыцыі ў гэтым пытаньні.
Пoльскі штодзёньнік Rzeczpospolita апублікаваў прамову прэзыдэнта Польшчы Леха Качыньскага, якую ён зьбіраўся сказаць 10 красавіка ў Катыні падчас жалобных мерапрыемстваў, прымеркаваных да 70-й гадавіны катыньскай трагедыі.
12 траўня ў Эўразьвязе абвясьцілі жалобу ў зьвязку з гібельлю ў авіякатастрофе пад Смаленскам прэзыдэнта Польшчы Леха Качыньскага і вялікай групы польскіх палітыкаў і вайскоўцаў. У Польшчы жалоба па загіблых працягнецца тыдзень. 12 траўня абвешчана днём жалобы ў Расеі, ва Ўкраіне і Латвіі. У Літве жалоба працягнецца тры дні.
У Літве сёньня пачалася трохдзённая жалоба па ахвярах катастрофы польскага самалёта пад Смаленскам у Расеі. На экстраным паседжаньні ў нядзелю урад Літвы прыняў рашэньне аб нацыянальнай жалобе ад 7 гадзін раніцы панядзелка да 22 гадзін серады. Сёньня абвешчаная жалоба ва ўсіх установах Эўразьвязу. Урад Літвы таксама пастанавіў, што жалобнымі ў Літве будуць дні пахаваньня ахвяраў авіякатастрофы.
У нядзелю на расейскім тэлеканале РТР быў паказаны фільм "Катынь" польскага рэжысэра Анджэя Вайды. Бальшыня беларускіх гледачоў стужкі не дачакаліся.
Расейскі сайт Gazeta.ru сабраў меркаваньні розных аналітыкаў аб узьдзеяньні, якое можа аказаць на палітычную сытуацыю ў Польшчы авіякатастрофа пад Смаленскам. Прапануем вашай увазе поўны тэкст артыкулу ў перакладзе на беларускую.
У гадзіну ночы прапусьцілі ў Беларусь кандыдата ў дэпутаты Гарадзенскага абласнога і Мастоўскага раённага саветаў Алеся Зарэмбюка.
Грамадзяне Беларусі заклікаюць кіраўніцтва сваёй краіны абвясьціць жалобу ў сувязі з катастрофай, у якой загінула 96 чалавек, у тым ліку прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі. Беларусь застаецца адзінай краінай — суседкай Польшчы, дзе такую жалобу не абвясьцілі.
Ці будзе ў Беларусі абвешчаная жалоба па ахвярах авіякатастрофы ў Смаленску, як гэта было зроблена ў суседніх краінах?
Беларускі незалежніцкі блёк пачаў працу па вылучэньні адзінага кандыдата ў прэзыдэнты. Паводле рашэньня Рады БНБ, мэханізм абраньня будзе падрыхтаваны да 1 чэрвеня, а 15 чэрвеня пачнецца кампанія па вылучэньні адзінага кандыдата.
Самалёт Леха Качыньскага Ту-154 разьбіўся на лётнішчы ў Смаленску. Часовым выканаўцам абавязкаў прэзыдэнта Польшчы прызначаны сьпікер Сэйму Браніслаў Камароўскі. “Праклятая Катынь. Ізноў нашыя лепшыя людзі гінуць там,” – кажа былы прэзыдэнт Аляксандар Квасьнеўскі.
Да 1 чэрвеня "Беларускі незалежніцкі блёк" выпрацуе мэханізм вылучэньня адзінага кандыдата ў прэзыдэнты ад блёку. Такое рашэньне было прынятае на апошнім пасяджэньні Рады БНБ.
Ці быў на сустрэчы прэзыдэнта Абамы з кіраўнікамі краін Цэнтральнай Эўропы дадзены адказ на перасьцярогі, што ЗША ахвяруюць інтарэсамі Эўропы дзеля “перазагрузкі” адносін з Расеяй?
«Стаўленьне Захаду да падзеяў у былых савецкіх рэспубліках можна назваць шызафрэнічным», піша нямецкае выданьне Märkische Oderzeitung.
Загрузіць яшчэ