Сьпікер польскага Сэйму Браніслаў Камароўскі заявіў, што, праўдападобна, дата прэзыдэнцкіх выбараў будзе абвешчаная заўтра. Камароўскі падкрэсьліў, што затрымка гэтага рашэньня не наносіць урону функцыянаваньню дзяржавы. Сьпікер зазначыў, што адкрыты для прапановаў апазыцыі ў гэтым пытаньні.