Ці быў на сустрэчы прэзыдэнта Абамы з кіраўнікамі краін Цэнтральнай Эўропы дадзены адказ на перасьцярогі, што ЗША ахвяруюць інтарэсамі Эўропы дзеля “перазагрузкі” адносін з Расеяй?
«Стаўленьне Захаду да падзеяў у былых савецкіх рэспубліках можна назваць шызафрэнічным», піша нямецкае выданьне Märkische Oderzeitung.
Актывіст "Маладога фронту" Зьміцер Ясевіч аштрафаваны падатковай інспэкцыяй Заводзкага раёну Менску за нясплату падаткаў са стыпэндыі.
Інтэрнэт-партал KavkazWeb.net прыводзіць заяву для журналістаў, якую сёньня зрабіў армянскі генэрал, удзельнік карабахскай вайны Аркадзь Тэр-Тадэвасян.
Аляксандар Лукашэнка, які зьяўляецца кіраўніком Нацыянальнага алімпійскага камітэту, выступіў з рэзкай крытыкай беларускіх спартоўцаў.
Міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі, выступаючы сёньня ў польскім Сэйме, пацьвердзіў сваю гатоўнасьць да шырокага супрацоўніцтва зь Беларусьсю.
Старшыня камітэту па справах эўраінтэграцыі Вярхоўнай Рады Ўкраіны Барыс Тарасюк заявіў, што прадстаўляць Беларусь у «Эўранэсьце» павінны 20 чалавек: па 10 — ад Нацыянальнага сходу і апазыцыі.
8 красавіка ў Празе прэзыдэнт ЗША Барак Абама і прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў падпісалі новую дамову для абмежаваньня стратэгічных наступальных узбраеньняў.
Газэту «Крывінка» Георгі Станкевіч, кандыдат у дэпутаты Бешанковіцкага райсавету, выдае ўжо пяты год. І прэтэнзій да яго не было, пакуль не пачалася выбарчая кампанія.
У Крамлі і ў Беларусі разумеюць, што "нам абсалютна не патрэбная канфрантацыя, не патрэбныя складанасьці і праблемы".
Свае меркаваньні выказваюць Аляксей Кароль, Сяргей Гайдукевіч, Станіслаў Шушкевіч, Юры Чавусаў.
Дэ-факта ў Кіргізстане ўлада ў цэнтры і на месцах перайшла ў рукі апазыцыі. Роза Атунбаева аднагалосна абраная кіраўніком Выканкаму - органу Народнага курултаю, закліканага на бліжэйшы час замяніць сабой уладу ў дзяржаве, паглынуўшы функцыі і прэзыдэнта, і ўраду, і нават парлямэнту. Сваё першае інтэрвію Атунбаева дала кіргіскай службе нашага радыё.
Сёньня ў Празе прэзыдэнты Расеі і Злучаных Штатаў Дзьмітры Мядзьведзеў і Барак Абама падпісалі новую дамову па абмежаваньні стратэгічных наступальных узбраеньняў.
У публікацыі часапіса Foreign Policy, прысьвечанай кіргіскім падзеям палітычныя аналітыкі раяць журналістам не трапляць у старыя пасткі і не называць ператасоўкі ўраду ў Кіргізстане “рэвалюцыямі”.
Сёньня а 7-й раніцы да кандыдата ў дэпутаты Гарадзенскага гарадзкога Савету (па Церашкоўскай акрузе № 14) Валерыя Мікулкі прыйшоў участковы міліцыянт, каб узяць тлумачэньні.
"Перакананыя, што вулічнае супрацьстаяньне ня можа быць сродкам вырашэньня ўзьнікаючых праблем", — гаворыцца ў заяве МЗС Беларусі.
Лідэрка кіргіскай апазыцыі Роза Атунбаева заявіла, што стала на чале часовага ўраду краіны пасьля таго, як у выніку масавых пратэстаў апошніх дзён ад сваёй пасады быў адхілены прэзыдэнт Курманбэк Бакіеў.
Прэзыдэнт Нямецкага хакейнага саюзу Увэ Харнас не выключае асабістай прысутнасьці на чэмпіянаце сьвету ў хакеі Аляксандра Лукашэнкі: "Я сыходжу з таго, што ён прыедзе на спаборніцтвы..."
Мазырскае дзяржаўнае паліграфічнае прадпрыемства “Калёр” адмовілася друкаваць перадвыбарчыя ўлёткі кандыдата ў дэпутаты Гомельскага аблсавету, сябра Партыі БНФ Уладзімера Целяпуна.
Як камэнтуюць ў Беларусі забурэньні ў Кыргызстане? Ці могуць неяк уплываць гэтыя падзеі на сытуацыю ў Беларусі? Ці азначае гэта аднаўленьне каляровых рэвалюцый на прасторы СНД?
Як пішуць эўрапейскія аглядальнікі, у кастрычніку міністры замежных спраў краінаў ЭЗ чарговым разам разгледзяць пытаньне адносна санкцыяў у дачыненьні да афіцыйнага Менску. Зыходзячы з канкрэтнай сытуацыі, будзе прынятае рашэньне: ліквідаваць гэтыя санкцыі ці наадварот падоўжыць.
Госьця “Начной Свабоды” – супрацоўніца кіргізскай службы Радыё Свабода Вэнэра Джуматаева. Яна разважае пра прычыны, якія выклікалі пратэсты ў Кіргізстане.
Мэмарыяльны комплекс "Катынь" (за 15 кілямэтраў ад Смаленску і за 7 кілямэтраў ад мястэчка Катынь па Віцебскай шашы) наведалі прэм'ер-міністры Расеі і Польшчы Ўладзімер Пуцін і Дональд Туск. Катынскі "беларускі сьпіс" не знайшлі ў Маскве
Сьпікер Вярхоўнай рады Ўкраіны Ўладзімер Літвін лічыць утопіяй магчымасьць далучэньня сваёй краіны да гэтак званай Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі.
Беларускі ўрад падаў у Раду правоў чалавека ААН Нацыянальную справаздачу аб сытуацыі з выкананьнем асноўных правоў і свабодаў грамадзян. Незалежныя праваабаронцы лічаць дакумэнт фальсыфікацыяй сапраўднага стану рэчаў у краіне.
Кандыдат у дэпутаты Аршанскага гарсавету Дзьмітры Міхалевіч зарэгістраваўся ў адной акрузе, але цяпер балятуецца зусім па іншай.
Амбасадар Расейскай Фэдэрацыі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў заявіў, што цяпер ідзе падрыхтоўка сустрэчы прэзыдэнтаў дзьвюх краінаў. Ён сказаў пра гэта агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у сераду, адказваючы на пытаньне карэспандэнта.
Прэм'ер-міністры Расеі і Польшчы Ўладзімер Пуцін і Дональд Туск сёньня наведаюць Катынскі лес (Смаленская вобласьць Расеі), дзе пахавана каля чатырох тысяч афіцэраў Войска Польскага, расстраляных у 1940 годзе.
Кіргіская апазыцыя заяўляе, што урад падаў у адстаўку. Апазыцыйны Народны Курултай заявіў, што ў сувязі з надзвычайным становішчам бярэ ўсю ўладу. Прэзыдэнт К.Бакіеў, па непацьверджаных зьвестках, пакінуў краіну. Супрацьстаяньне паміж апазыцыяй і ўладамі вылілася ў масавыя непарадкі. Шмат пацярпелых. Ёсьць ахвяры. <B>ФОТА, ВІДЭА, АНАЛІЗ</B>
Міністар замежных спраў Славеніі Самуэль Жбогар і кіраўнік беларускага МЗС Сяргей Мартынаў, які знаходзіцца з рабочым візытам у Любляне, заявілі пра гатоўнасьць умацоўваць двухбаковае супрацоўніцтва, асабліва ў галіне эканомікі.
Кандыдат на дэпутата Мазырскага райсавету, палітпрызыўнік Франак Вячорка атрымаў у друкарні “Калёр” замоўленыя улёткі. Нейкіх прэтэнзіяў да зьместу праграмы ў друкарні не было. Гэтаксама, як на радыё.
Сёньня кіраўнікі Беларусі і Ўкраіны абмеркавалі праз тэлефон актуальныя пытаньні двухбаковых дачыненьняў. Яны таксама закранулі міжнародныя пытаньні і ўзаемадзеяньне ў рамках інтэграцыйных аб’яднаньняў на постсавецкай прасторы.
Напярэдадні публікацыі новага агляду "Аб разьвіцьці ядзернага патэнцыялу ЗША", прэзыдэнт Барак Абама даў інтэрвію газеце The New York Times.
У кіргіскім горадзе Талас дэманстранты штурмам узялі будынак абласной адміністрацыі, прызначыўшы свайго губэрнатара.
Кандыдат у дэпутаты Аляксандр Ваўчанін распачаў перадвыбарчую агітацыйную кампанію па Новай выбарчай акрузе №34 Жодзіна.
Сёньня Гомельская абласная рада Аб’яднаных дэмакратычных сілаў прыняла рашэньне адклікаць сваіх вылучэнцаў, зарэгістраваных кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў.
Сёньня прэзыдэнт ЗША Барак Абама выступіць з прамовай, у якой прадставіць новую ядзерную стратэгію Злучаных Штатаў. Яна будзе абнародаваная напярэдадні падпісаньня ў Празе новай амэрыкана-расейскай дамовы аб скарачэньні стратэгічных наступальных узбраеньняў.
Аляксандр Лукашэнка наведаў архікатэдральны касьцёл найсьвяцейшай Панны Марыі ў Менску.
Ад удзелу ў выбарах адмовіліся чацьвёра кандыдатаў у дэпутаты гарадзкога савету. У Лазоўскай выбарчай акрузе № 12 адмовілася балятавацца Галіна Барейка, у Школьнай выбарчай акрузе № 24 - Лідзія Сагідуліна; у Паўднёвай выбарчай акрузе № 25 - Галіна Багданава і Кіраўскай выбарчай акрузе № 35 - Юлія Валадзько.
Мазырская раённая газэта «Жыццё Палесся» адмовілася публікаваць праграму кандыдата ў дэпутаты райсавета, аднаго з лідэраў маладзёжнай арганізацыі Партыі БНФ «Моладзь БНФ» Франака Вячоркі, які цяпер служыць ў войску.
Выступ Алега Рамашкевіча, які балятуецца ў абласны Савет ад партыі БСДП “Грамада” у Бераставіцкім раёне скарацілі амаль на дзьве хвіліны і зьмянілі час эфіру.
Сёньня пачынаецца рабочы візыт у Любляну кіраўніка беларускага МЗС Сяргея Мартынава. У рамках візыту – сустрэчы з прэзыдэнтам Славеніі Данілам Цюркам і міністрам замежных спраў Самуэлем Жбогарам.
Сёньня лідэры дэмакратычных партыяў і арганізацый Беларусі выступілі з заявай, што ў краіне няма рэальных выбараў. З прычыны ціску на дэмакратычных актывістаў і наўмыснага іх адсеву ўжо менш як 500 прадстаўнікоў апазыцыі працягваюць удзел у выбарах, а гэта толькі 2% ад усіх зарэгістраваных кандыдатаў.
На афіцыйным сайце Віцебскага гарвыканкаму зьявілася паведамленьне, што палітычныя партыі ды працоўныя калектывы могуць вылучыць аднаго новага кандыдата ў дэпутаты, бо ўжо зарэгістраваны безальтэрнатыўны кандыдат Андрэй Голуб “выбыў пасьля рэгістрацыі”.
Радыёвыступ кандыдата ў дэпутаты Гарадзенскага абласнога савету Алеся Зарэмбюка (Малышчынская выбарчая акруга №8) паставілі ў іншы, ня ўзгоднены зь ім, час. Ён напісаў з гэтай нагоды скаргу ў Цэнтравыбаркам.
Ад сёньня набывае моц новы візавы кодэкс Эўрапейскага зьвязу. Цяпер 28 краінаў Шэнгенскай зоны будуць дзейнічаць паводле адных і тых жа правілаў, якія закрануць і грамадзянаў Беларусі.
Падразьдзяленьні расейскіх Узброеных Сіл 9 траўня прымуць удзел у парадах на тэрыторыі Беларусі і Ўкраіны.
Дыпляматы 16 акрэдытаваных у Беларусі дзяржаў выказалі жаданьне назіраць за выбарамі ў мясцовыя саветы і зьвярнуліся ў Цэнтравыбаркам.
Кандыдат у дэпутаты Мазырскага райсавету, палітпрызыўнік Франак Вячорка сёньня павінен атрымаць з паліграфічнага прадпрыемства “Калёр” свае перадвыбарчыя ўлёткі.
Загрузіць яшчэ