Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыянты пакрыўдзіліся на кандыдата ў дэпутаты?


Сёньня а 7-й раніцы да кандыдата ў дэпутаты Гарадзенскага гарадзкога Савету (па Церашкоўскай акрузе № 14) Валерыя Мікулкі прыйшоў участковы міліцыянт, каб узяць тлумачэньні.


Валеры Мікулка — студэнт гарадзенскага Аграрнага ўнівэрсытэту, удзельнічае ў руху “За свабоду”, жыве ў інтэрнаце. Участковы сказаў, што ўчора ён нібыта паказаў на вуліцы міліцыянтам “зьняважлівы знак”.

Нам ён патлумачыў, што спыніўся на машыне перад сьвятлафорам, ззаду пачалі сыгналіць міліцыянты, але ён ня мог ехаць, бо перад ім была таксама машына. За скрыжаваньнем яго спынілі, сказалі зьехаць на ўзбочыну і паказаць дакумэнты. Валеры Мікулка адмовіўся, спаслаўшыся на тое, што гэта могуць патрабаваць супрацоўнікі ДАІ, да якой не належалі міліцыянты, якія яго спынілі, кажа ён.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG