Пра гэта гаворыцца ў пастанове Савету міністраў Беларусі ад 21 красавіка 2010 году.
Адхілены ад улады прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў правёў у Менску прэсавую канфэрэнцыю для журналістаў беларускіх і замежных СМІ. Ён пракамэнтаваў падзеі ў Кіргізстане і сваё знаходжаньне ў Менску. Палітычныя заявы Курманбека Бакіева камэнтуюць беларускія палітыкі.
«Акаеў і Бакіеў падманулі нашы надзеі, наш давер, давер ня толькі тых, хто стаяў побач зь імі, але і давер нашага цярплівага народу», – заявіла Ішэнкуль Балджурава на брыфінгу ў Менску.
Паводле палітоляга Аляксея Караля, прэс-канфэрэнцыі лідэры краін і асабліва лідэры, якія страцілі свае пасады, ладзяць не для таго, каб адказаць на пытаньні журналістаў, а каб данесьці свае думкі:
Камэнтуючы выказваньні зрынутага прэзыдэнта Кіргізстану Курманбека Бакіева падчас прэс-канфэрэнцыі ў Менску, адзін зь лідэраў Эўрапейскай кааліцыі Мікола Статкевіч сказаў, што ў Аляксандра Лукашэнкі надышоў пэрыяд "неэфэктыўных і нелягічных нават тактычных дзеяньняў".
Шандаровіч паведаміў, што яго папярэдзілі пра зьяўленьне ў інтэрнэце непрыстойнага відэазапісу. Пра дэталі скандалу сатырык расказаў у інтэрвію расейскай службе нашага радыё.
Курманбек Бакіеў заявіў падчас прэсавай канфэрэнцыі ў Менску, што кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка прымае яго як прэзыдэнта Кіргізстану.
Ішэнкуль Балджурава, амбасадарка Кіргізстану ў Менску, адна з удзельніц «тульпанавай рэвалюцыі» 2005 году, заявіла сёньня ў Менску, што Бакіеў, як і раней Акаеў, падмануў спадзяваньні кіргіскага народу.
Пра гэта на прэсавай канфэрэнцыі заявіла пасол Кіргізстану ў Беларусі Ішэнкуль Балджурава. "Акаеў і Бакіеў падманулі нашы спадзяваньні і давер нашага народу", — заявіла Балджурава.
На паседжаньні міжнароднай дзелавой рады ў пятніцу кіраўніца часовага ўраду Кіргізстану Роза Атунбаева заявіла, што Курманбек Бакіеў можа вярнуцца ў краіну, калі лічыць сябе прэзыдэнтам.
У Бішкеку прадстаўнікі праваабарончых і моладзевых арганізацыяў пікетавалі сёньня амбасаду Беларусі. "Мы маем намер пікетаваць і ў наступныя дні, калі патрабаваньне ня будзе выкананае”, – заявіў адзін з арганізатараў пікету.
Мастак намаляваў, а што хацеў сказаць? Чакаем вашыx здагадак – рэплікаў герояў малюнка, загалоўкаў, камэнтароў!
Сёньня кіраўнік менскага офісу АБСЭ нямецкі дыплямат Бэнэдыкт Халер упершыню наведаў офіс Аб'яднанай грамадзянскай партыі.
Прадстаўніку БХК Раману Юргелю нельга назіраць за выбарамі ва Ўнівэрсытэцкай акрузе № 3, дзе ў Гарадзенскі абласны савет балятуецца толькі адзін кандыдат ад улады Ўладзімір Дзяшко — кіраўнік інстытуту “Гроднаграмадзянпраект”.
Кандыдат у дэпутаты Менскага абласнога савету па Маладзечанскай акрузе, намесьнік старшыні партыі БНФ Ігар Лялькоў зьвярнуўся ў пракуратуру з заявай на дзеяньні гей-суполкі "Вясёлка".
Пікет арганізавалі 7 моладзевых групаў. Пікетоўцы патрабуюць выдачы Бакіева і прабачэньняў ад Лукашенкі за яго словы пра кіргіскі народ.
Цягам трох дзён датэрміновага галасаваньня на выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў Беларусі да скрынак прыйшло 15% выбарцаў. Гэту лічбу назваў сёньня "Свабодзе" сакратар ЦВК Мікалай Лазавік.
"Я не зьбіраюся вяртацца ў Кіргізстан у якасьці прэзыдэнта. Але я сказаў, што не прызнаю сваёй адстаўкі", – заявіў зрынуты прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску. <img src="/img/icon-video.gif" border=0 />
Пасол Кіргізстана ў Беларусі Ішэнкуль Балджурава 23 красавіка дасьць прэс-канфэрэнцыю «аб наяўнай сытуацыі» ў краіне».
Вядучыя заходнія выданьні працягваюць камэнтаваць знаходжаньне ў Беларусі зрынутага кіргіскага прэзыдэнта Бакіева.
Новы амбасадар Францыі ў Беларусі Мішэль Рэнэры заявіў, што падтрымлівае магчымы ўдзел Францыі ў будаўніцтве беларускай атамнай станцыі, аднак рашэньне ў гэтай справе можа прымаць толькі францускі бізнэс.
Кіргізстану для падтрыманьня эканомікі краіны неабходна ўступіць у мытны саюз, заявіў сёньня першы намесьнік кіраўніка часовага ўраду Алмазьбек Атамбаеў.
Удзельнікі пікету патрабавалі выдачы зрынутага прэзыдэнта Курманбека Бакіева для правядзеньня над ім суду.
МЗС Беларусі заявіла, што ніякіх нот аб выдачы зрынутага прэзыдэнта Кіргізстану Курманбека Бакіева ў Менск зь Бішкеку не прыходзіла.
Пра гэта заявіў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ў Бішкеку каардынатар руху Чынгіз Макешаў. Паводле ягоных слоў, сваімі дзеяньнямі беларускі прэзыдэнт "падштурхоўвае Кіргізстан да новых непарадкаў".
Перагляд газавых кантрактаў з Украінай не пацягне за сабой карэктаваньня пагадненьняў зь іншымі краінамі, заявіў сёньня міністар энэргетыкі Расеі.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што "моцная ўлада зьяўляецца гарантыяй непахіснасьці становішча праваслаўнай царквы ў грамадзтве".
Пра гэта заявіў сёньня на брыфінгу прэсавы сакратар беларускага замежнапалітычнага ведамства Андрэй Савіных.
Што азначае заява Мядзьведзева аб “прыёме на жыхарства асобаў, якія страцілі працу”? На пытаньні "Свабоды" адказаў рэдактар часопісу «Россия в глобальной политике» Фёдар Лук’янаў.
У беларускае міністэрства замежных спраў на гэты момант не паступала нейкіх нотаў з Кіргізстану пра выдачу Курманбека Бакіева, які знаходзіцца ў Менску.
Пракуратура Кіргізстану зьняпраўдзіла інфармацыю аб тым, што ў Алма-Аце быў затрыманы экс-гендырэктар MGN Group Яўгеній Гурэвіч.
На 23 красавіка ў Менску заплянаваная прэс-канфэрэнцыя зрынутага прэзыдэнта Кіргізстану Курманбека Бакіева.
Пра гэта заявіў у Маскве віцэ-сьпікер расейскай Дзярждумы Уладзімер Жырыноўскі ў часе сустрэчы з журналістамі Беларусі, Украіны і Малдовы.
Пасьля закрытай нарады калегія Эканамічнага суду СНД пастанавіла прыняць да вытворчасьці пазоў афіцыйнага Менску да Расеі аб скасаваньні расейскага мыта на нафтапрадукты, якія паступаюць у Беларусь.
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі намесьніка старшыні «Маладога фронту» Міколу Дземідзенку. Хлопец на плошчы Якуба Коласа раздаваў газэты «Чарнобыльскі шлях-2010» з заклікам удзельнічаць у акцыі 26 красавіка.
Пасьля закрытай нарады калегія Эканамічнага суду СНД вызначыла прыняць да вытворчасьці пазоў афіцыйнага Менску да Расеі аб скасаваньні расейскага мыта на нафтапрадукты, якія паступаюць у Беларусь.
Так лічаць спэцыялісты нямецкай экспэртнай групы, якая працуе ў Беларусі і ва Ўкраіне
Сёньня ў Менску пачалося пасяджэньне калегіі Эканамічнага суду СНД, якая павінна вынесьці вызначэньне аб тым, ці будзе прыняты да разгляду пазоў Беларусі да Расеі.
Лідэр "Правага альянсу" Юрась Карэтнікаў мусіць даць справаздачу ў падатковай інспэкцыі пра свае даходы ад 2007 году.
Дэпутат Дзярждумы РФ ад кіруючай партыі “Адзіная Расея” Сяргей Маркаў не выключае выкарыстаньня вайсковых сілаў АДКБ, каб “дапамагчы братэрскаму кіргіскаму народу”.
Адхілены ад улады прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў выступіў з палітычнай заявай перад прадстаўнікамі беларускіх і замежных сродкаў масавай інфармацыі ў Менску. Многія журналісты хацелі задаць пытаньні Курманбеку Бакіеву, але такой магчымасьці не было.
Дваццаць адрозьненьняў паміж пасланьнямі Аб'яднанай грамадзянскай партыі і Аляксандра Лукашэнкі прадставілі сёньня кіраўнікі АГП на спэцыяльнай прэсавай канфэрэнцыі.
Як паведаміла актывістка АГП Вольга Карач, яе зьнялі з выбараў у Віцебскія абласны і гарадзкі саветы.
А. Лукашэнка сёньня сустрэўся са зрынутым прэзыдэнтам Кіргізстану К. Бакіевым. Лукашэнка заявіў, што ўдзел Курманбека Бакіева ў прэзыдэнцкіх выбарах у Кіргізстане будзе спрыяць выхаду з крызіснай сытуацыі ў краіне.
Прымяненьне Калектыўных сіл апэратыўнага рэагаваньня АДКБ у Кіргізстане малаверагоднае, лічыць намесьнік генэральнага сакратара АДКБ Валерый Сямерыкаў.
Прэсавы сакратар Выканкама СНД Вера Якубоўская паведаміла Свабодзе, што ня ведае, хто ухваліў рашэньне прадставіць для выступу Курманбека Бакіева памяшканьне іх арганізацыі ў Менску.
Зрынуты прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў заявіў сёньня ў Менску, што не прызнае новую ўладу, лічыць сябе законаабарным прэзыдэнтам краіны і гатовы замгацца за ўладу. Заявы Бакіева камэтуюць беларускія палітыкі і аналітыкі.
Магчымыя шляхі ўрэгуляваньня сытуацыі ў Кіргізстане будуць разгледжаныя на бліжэйшым пасяджэньні Савета калектыўнай бясьпекі АДКБ у Маскве, паведамілі ІТАР-ТАСС у сакратарыяце арганізацыі.
Загрузіць яшчэ