Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікола Статкевіч: "Лукашэнка прывязаў сябе да мёртвай палітычнай фігуры"


Камэнтуючы выказваньні зрынутага прэзыдэнта Кіргізстану Курманбека Бакіева падчас прэс-канфэрэнцыі ў Менску, адзін зь лідэраў Эўрапейскай кааліцыі Мікола Статкевіч сказаў, што ў Аляксандра Лукашэнкі надышоў пэрыяд "неэфэктыўных і нелягічных нават тактычных дзеяньняў".

"Калі ён спрабаваў Бакіевым націснуць на Расею, то безумоўна было відно, што карта мала таго што пройгрышная, але Лукашэнка ня толькі прывязаў да сябе Бакіева, ён цяпер сам прывязаны да Бакіева. Шлях Бакіева ў Кіргізстан адрэзаны ў любой палітыцы, тым больш ва ўсходняй: калі ты ўцёк з краіны, ды так далёка, ты ўжо па-за палітыкай. Ён нават як пэрсона ня можа вярнуцца ў Кіргізстан. Цалкам адыграная карта. Але Лукашэнка мала таго што здолеў раззлаваць свайго адзінага стратэгічнага саюзьніка, дык ён яшчэ прывязаў сябе да мёртвай палітычнай фігуры. І як цяпер ад гэтай мёртвай палітычнай фігуры будзе яму адвязацца? Бакіеў, крыху адышоўшы ад стрэсу, зразумеў сытуацыю, куды яго Лукашэнка ўцягнуў".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG