Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік офісу АБСЭ наведаў АГП


Бэнэдыкт Халер
Бэнэдыкт Халер

Сёньня кіраўнік менскага офісу АБСЭ нямецкі дыплямат Бэнэдыкт Халер упершыню наведаў офіс Аб'яднанай грамадзянскай партыі.


Як расказаў "Свабодзе" лідэр АГП Анатоль Лябедзька, ініцыятыва такой сустрэчы сыходзіла ад спадара Халера:

"Паўтары гадзіны мы абмяркоўвалі цяперашнюю выбарчую кампанію, унутрыпалітычную сытуацыю і пэрспэктывы таго, што можа зрабіць офіс АБСЭ для разьвіцьця дэмакратыі ў Беларусі. Спадар Халер прынамсі цікавіўся, чаму наша партыя выйшла з выбарчай кампаніі. Мы абмяркоўвалі досьвед працы ягоных папярэднікаў, раіліся, што карыснага адтуль можна ўзяць. Дамовіліся, што будзем у такім рэжыме працаваць і далей".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG