Пра гэта яму сёньня паведамілі інспэктары.
Раней падатковая правярала фінансавую справаздачу "Правага альянсу", зарэгістраванага ў якасьці грамадзкага аб'яднаньня ў Менгарвыканкаме.
Юрась Карэтнікаў зьвязвае гэта са сваім удзелам у выбарчай кампаніі. Як ён паведаміў "Свабодзе", нягледзячы на тое, што з-за папярэджаньняў яго кандыдатура зьнятая, ён працягвае ўдзел у выбарах у мясцовыя саветы.
Раней сваякам лідэра "Маладой Беларусі" Артура Фінькевіча прапанавалі даць справаздачу аб даходах ад 1964 году.