Вядучыя заходнія выданьні працягваюць камэнтаваць знаходжаньне ў Беларусі зрынутага кіргіскага прэзыдэнта Бакіева.
Новы амбасадар Францыі ў Беларусі Мішэль Рэнэры заявіў, што падтрымлівае магчымы ўдзел Францыі ў будаўніцтве беларускай атамнай станцыі, аднак рашэньне ў гэтай справе можа прымаць толькі францускі бізнэс.
Кіргізстану для падтрыманьня эканомікі краіны неабходна ўступіць у мытны саюз, заявіў сёньня першы намесьнік кіраўніка часовага ўраду Алмазьбек Атамбаеў.
Удзельнікі пікету патрабавалі выдачы зрынутага прэзыдэнта Курманбека Бакіева для правядзеньня над ім суду.
МЗС Беларусі заявіла, што ніякіх нот аб выдачы зрынутага прэзыдэнта Кіргізстану Курманбека Бакіева ў Менск зь Бішкеку не прыходзіла.
Пра гэта заявіў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ў Бішкеку каардынатар руху Чынгіз Макешаў. Паводле ягоных слоў, сваімі дзеяньнямі беларускі прэзыдэнт "падштурхоўвае Кіргізстан да новых непарадкаў".
Перагляд газавых кантрактаў з Украінай не пацягне за сабой карэктаваньня пагадненьняў зь іншымі краінамі, заявіў сёньня міністар энэргетыкі Расеі.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што "моцная ўлада зьяўляецца гарантыяй непахіснасьці становішча праваслаўнай царквы ў грамадзтве".
Пра гэта заявіў сёньня на брыфінгу прэсавы сакратар беларускага замежнапалітычнага ведамства Андрэй Савіных.
Што азначае заява Мядзьведзева аб “прыёме на жыхарства асобаў, якія страцілі працу”? На пытаньні "Свабоды" адказаў рэдактар часопісу «Россия в глобальной политике» Фёдар Лук’янаў.
У беларускае міністэрства замежных спраў на гэты момант не паступала нейкіх нотаў з Кіргізстану пра выдачу Курманбека Бакіева, які знаходзіцца ў Менску.
Пракуратура Кіргізстану зьняпраўдзіла інфармацыю аб тым, што ў Алма-Аце быў затрыманы экс-гендырэктар MGN Group Яўгеній Гурэвіч.
На 23 красавіка ў Менску заплянаваная прэс-канфэрэнцыя зрынутага прэзыдэнта Кіргізстану Курманбека Бакіева.
Пра гэта заявіў у Маскве віцэ-сьпікер расейскай Дзярждумы Уладзімер Жырыноўскі ў часе сустрэчы з журналістамі Беларусі, Украіны і Малдовы.
Пасьля закрытай нарады калегія Эканамічнага суду СНД пастанавіла прыняць да вытворчасьці пазоў афіцыйнага Менску да Расеі аб скасаваньні расейскага мыта на нафтапрадукты, якія паступаюць у Беларусь.
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі намесьніка старшыні «Маладога фронту» Міколу Дземідзенку. Хлопец на плошчы Якуба Коласа раздаваў газэты «Чарнобыльскі шлях-2010» з заклікам удзельнічаць у акцыі 26 красавіка.
Пасьля закрытай нарады калегія Эканамічнага суду СНД вызначыла прыняць да вытворчасьці пазоў афіцыйнага Менску да Расеі аб скасаваньні расейскага мыта на нафтапрадукты, якія паступаюць у Беларусь.
Так лічаць спэцыялісты нямецкай экспэртнай групы, якая працуе ў Беларусі і ва Ўкраіне
Сёньня ў Менску пачалося пасяджэньне калегіі Эканамічнага суду СНД, якая павінна вынесьці вызначэньне аб тым, ці будзе прыняты да разгляду пазоў Беларусі да Расеі.
Лідэр "Правага альянсу" Юрась Карэтнікаў мусіць даць справаздачу ў падатковай інспэкцыі пра свае даходы ад 2007 году.
Дэпутат Дзярждумы РФ ад кіруючай партыі “Адзіная Расея” Сяргей Маркаў не выключае выкарыстаньня вайсковых сілаў АДКБ, каб “дапамагчы братэрскаму кіргіскаму народу”.
Адхілены ад улады прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў выступіў з палітычнай заявай перад прадстаўнікамі беларускіх і замежных сродкаў масавай інфармацыі ў Менску. Многія журналісты хацелі задаць пытаньні Курманбеку Бакіеву, але такой магчымасьці не было.
Дваццаць адрозьненьняў паміж пасланьнямі Аб'яднанай грамадзянскай партыі і Аляксандра Лукашэнкі прадставілі сёньня кіраўнікі АГП на спэцыяльнай прэсавай канфэрэнцыі.
Як паведаміла актывістка АГП Вольга Карач, яе зьнялі з выбараў у Віцебскія абласны і гарадзкі саветы.
А. Лукашэнка сёньня сустрэўся са зрынутым прэзыдэнтам Кіргізстану К. Бакіевым. Лукашэнка заявіў, што ўдзел Курманбека Бакіева ў прэзыдэнцкіх выбарах у Кіргізстане будзе спрыяць выхаду з крызіснай сытуацыі ў краіне.
Прымяненьне Калектыўных сіл апэратыўнага рэагаваньня АДКБ у Кіргізстане малаверагоднае, лічыць намесьнік генэральнага сакратара АДКБ Валерый Сямерыкаў.
Прэсавы сакратар Выканкама СНД Вера Якубоўская паведаміла Свабодзе, што ня ведае, хто ухваліў рашэньне прадставіць для выступу Курманбека Бакіева памяшканьне іх арганізацыі ў Менску.
Зрынуты прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў заявіў сёньня ў Менску, што не прызнае новую ўладу, лічыць сябе законаабарным прэзыдэнтам краіны і гатовы замгацца за ўладу. Заявы Бакіева камэтуюць беларускія палітыкі і аналітыкі.
Магчымыя шляхі ўрэгуляваньня сытуацыі ў Кіргізстане будуць разгледжаныя на бліжэйшым пасяджэньні Савета калектыўнай бясьпекі АДКБ у Маскве, паведамілі ІТАР-ТАСС у сакратарыяце арганізацыі.
Былы старшыня Вярхоўнага Савету лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Станіслаў Шушкевіч камэнтуе заяву Курманбека Бакіева.
Стварыць антыкрызісны камітэт, які зоймецца пераходам ад цэнтралізаванай плянавай эканомікі да рынкавай, прапануе ўладам Беларусі кіраўніцтва Аб'яднанай грамадзянскай партыі.
Амэрыканскае выданьне The New York Times прагназуе: цяперашняя прысутнасьць Бакіева ў Беларусі можа садзейнічаць яшчэ большай ізаляцыі Беларусі і яе аўтарытарнага прэзыдэнта Лукашэнкі, які нярэдка ідзе на супрацьстаяньне з Захадам і суседняй Расеяй.
Старшыня аргкамітэту дзеля стварэньня сацыял-дэмакратычнай партыі "Народная грамада" і каардынатар "Эўрапейскай кааліцыі" Мікалай Статкевіч пракамэнтаваў заяву Курманбека Бакіева.
Шэф-рэдактар "Народнай волі" Сьвятлана Калінкіна, камэнтуючы знаходжаньне Курманбека Бакіева ў Беларусі, заявіла ў інтэрвію Свабодзе:
Лідэр руху "За свабоду" пракамэнтаваў перабываньне ў Беларусі зрынутага прэзыдэнта Кіргізстану Курманбэка Бакіева.
Заявы Курманбека Бакіева на прэсавай канфэрэнцыі камэнтуе кіраўнік апарату Часовага ўраду Кіргізстану Эдзіль Байсалаў.
Адхілены ад улады прэзыдэнт Кіргізстану на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску заявіў, што не прызнае сваёй адстаўкі і заклікае не прызнаваць новых ўладаў. /img/icon-photogallary.gif
У панядзелак прыхільнікі часовага ўраду Кіргізстану пікетавалі амбасаду Беларусі ў Бішкеку, выказваючы пратэст супраць намеру Лукашэнкі прыняць Бакіева ў Менску, пра які кіраўнік Беларусі заявіў у нядзелю.
Кандыдата ў дэпутаты Мастоўскага райсавету Васіля Клімовіча выклікалі позвай на 11 гадзін у Горадню ў абласную управу КДБ у якасьці сьведкі, але па якой справе пазначана не было.
Нацыянальны прэсавы цэнтар арганізоўвае сёньня прэсавую канфэрэнцыю ў Менску зрынутага прэзыдэнта Кіргізстану Курманбека Бакіева.
У першы дзень датэрміновага галасаваньня на выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў Беларусі да скрынак з бюлетэнямі прышлі 3,6% выбарцаў. Гэту лічбу назваў сёньня "Свабодзе" сакратар Цэнтарвыбаркаму Мікалай Лазавік.
Памочнік прэзыдэнта Расеі Сяргей Прыходзька на просьбу "Інтэрфаксу" пракамэнтаваў пазыцыю ў кіргіскім пытаньні, занятую прэзыдэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.
Кіраўніца часовага ўраду Кіргізстану нэгатыўна пракамэнтавала прыбыцьцё зрынутага прэзыдэнта гэтай краіны К. Бакіева ў Беларусь на запрашэньне А. Лукашэнкі.
Кіраўнік Службы бясьпекі прэзыдэнта Беларусі Андрэй Уцюрын пацьвердзіў, што яго супрацоўнікі выканалі апэрацыю па дастаўцы Курманбэка Бакіева і яго сям’і ў Менск.
Рашэньне Лукашэнкі даць прытулак зрынутаму прэзыдэнту Кіргізстану Бакіеву камэнтуе расейскі палітоляг, рэдактар часопіса “Россия в глобальной политике” Фёдар Лук’янаў.
Сёньня а 15-й гадзіне ў офіс Гомельскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, разьмешчаны ў прыватным доме на вуліцы Палеская, 52, прыехалі ажно 8 міліцыянтаў Чыгуначнага райаддзелу ўнутраных спраў.
У звароце да дэпутатаў Аляксандар Лукашэнка, закранаючы міжнародныя стасункі, сказаў, што ў свой час ён выступаў за шчыльныя стасункі з Кітаем, ў той час як Зянон Пазьняк нібыта заяўляў, што стасункі з Кітаем Беларусі непатрэбныя.
Сёньня Аляксандар Лукашэнка выступіў з пасланьнем у Нацыянальным сходзе. Як камэнтуюць дэпутаты тое, што яны пачулі з вуснаў кіраўніка беларускай дзяржавы.
Пасланьне Аляксандра Лукашэнкі ўтрымлівае шмат нечаканых і часам парадаксальных пасажаў. Некаторыя зь іх пракамэнтавалі вядомыя беларускія палітолягі, эканамісты, палітыкі.
Загрузіць яшчэ