Парлямэнцкі Сход Саюзу Беларусі і Расеі разгледзіць пытаньне аб уваходжаньні ў яго ў якасьці назіральніка Міжпарлямэнцкай асамблеі "За дэмакратыю і правы народаў", якая аб'ядноўвае Прыднястроўе, Абхазію і Паўднёвую Асецію.
У Менску зь візытам знаходзіцца дзейны старшыня Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе, міністар замежных справаў Казахстану Канат Саўдабаеў.
Новы паварот у спрэчцы вакол прадстаўніцтва Беларусі ў Эўранэсьце мы папрасілі пракамэнтаваць польскага палітоляга Войцэха Бародзіча-Смаліньскага.
Эўразьвяз спадзяецца, што беларускія ўлады прыкладуць усе неабходныя намаганьні для таго, каб мясцовыя выбары 25 красавіка адпавядалі міжнародным стандартам і нормам АБСЭ.
У Беларусі ўступіў у сілу закон “Аб парадку выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь грамадзян Рэспублікі Беларусь”.
Узнавіць пляцоўку АБСЭ для правядзеньня дыялёгу ўнутры Беларусі, як гэта было напрыканцы 90-х гадоў, прапанавалі сёньня прадстаўнікі апазыцыйных партыяў Беларусі.
У нядзелю 28 сакавіка, калі большасьць кубінцаў глядзела фінальныя матчы нацыянальнай бэйсбольнай лігі, 25 жанчын, апранутых у белае, прайшло адной з галоўных вуліц Гаваны, пратэстуючы супраць зьняволеньня іхніх мужоў, сямейнікаў і сваякоў.
Старшынства Казахстана ў АБСЭ прадстаўляе інтарэсы ўсіх краін СНД. Пра гэта сёньня заявіў Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы ў Менску з дзейным старшынём АБСЭ, міністрам замежных спраў Казахстана Канатам Саўдабаевым, передае БелТА.
Шарамет: "Мы ўкладвалі ў назву сайта барацьбу за справядлівасьць, барацьбу за праўду, абарону слабых ад дыктатуры моцных".
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ў адзінай эканамічнай прасторы Мытнага саюзу Беларусі, Расеі і Казахстану, якая фармуецца, не павінна быць ніякіх абмежаваньняў і выключэньняў.
Пасяджэньне “Эўранэсту” — Парлямэнцкай асамблеі “Ўсходняга партнэрства” — адкладзенае на няпэўны тэрмін.
Лідэр Лібэральна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч стварае блёк “Новая Беларусь – Адзінства”. Пра гэта ён сёньня паведаміў “Свабодзе”.
"Мы знаходзімся на правільным шляху, будуючы праз эканоміку стасункі ў палітыцы”, – заявіў прэм'ер-міністар Сяргей Сідорскі падчас сустрэчы ў Менску з кіраўніцтвам буйных амэрыканскіх кампаній.
Узнавіць пляцоўку АБСЭ для правядзеньня дыялёгу ўнутры Беларусі, як гэта было напрыканцы 90-х гадоў, прапанаваў сёньня намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук.
Дзейны старшыня АБСЭ, дзяржаўны сакратар – міністар замежных спраў Казахстану Канат Саўдабаеў сёньня наведае Беларусь зь візытам.
Сёньня — дзень разгляду скаргаў незарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі. Выбарчыя камісіі адмовілі ў рэгістрацыі 318 асобам. Прыкладна палова зь іх абскардзіла гэтыя рашэньні.
Пасол Беларусі ў Эўразьвязе Ўладзімер Сянько абвінаваціў некаторых ініцыятараў “Эўранэсту” ў палітычным экстрэмізьме. Ён заявіў, што яны дзейнічаюць у правакацыйнай манеры.
Ніводнага рабочага, мэханізатара ці даяркі або прадпрымальніка сярод кандыдатаў няма.
Ад удзелу ў выбарчай кампаніі адмовіліся двое партыйцаў— Уладзімер Кунцэвіч з Наваполацку і Ніна Кавалёва зь Віцебску.
29 сакавіка адбылася тэлефонная размова кіраўнікоў Беларусі і Расеі Аляксандра Лукашэнкі і Дзьмітрыя Мядзеведзева, паведамляе прэсавая служба прэзыдэнта Беларусі.
Многія апазыцыйныя актывісты апратэстоўваюць выпадкі адмовы ў рэгістрацыі і скардзяцца на рашэньні наконт прызначэньня месцаў для агітацыі.
25 сакавіка Міністэрства юстыцыі Беларусі падало пазоў у Эканамічны суд СНД аб правамернасьці расейскага экспартнага мыта на нафтапрадукты і нафтахімічную сыравіну. Ці атрымаў суд дакумэнты і ці ёсьць шанцы ў Беларусі выйграць справу.
Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў правёў надзвычайную нараду нагоды тэрактаў ў маскоўскім мэтро.
"Зь цяперашняй адміністрацыяй мы ужо пачалі асьцярожныя размовы і гатовыя працягнуць руку дружбы амэрыканскім партнэрам".
Беларусь наведае дзейны старшыня АБСЭ, міністар замежных спраў Казахстану Канат Саўдабаеў.
Пад загалоўкам “Няроўны падыход” брусэльскае выданьне ЕuropeanVoice зьмясьціла ліст амбасадара Беларусі ў ЭЗ Уладзімера Сянько.
Сёньня лідэры беларускай апазыцыі працягнуць кансультацыі наконт фармату ўдзелу у кампаніі мясцовых выбараў. Папярэдняя спроба ў мінулую пятніцу плёну не дала -- апазыцыянэры ня выпрацавалі супольнай пазыцыі наконт удзелу альбо зьняцьця сваіх кандыдатаў.
Нацыянальная Рада БХД прыняла рашэньне аб далейшым удзеле у мясцовых выбарах прынамсі да датэрміновага галасаваньня. За такое рашэньне прагаласаваў 21 чалавек, тры — супраць, сем — устрымаліся.
На пытаньне Радыё Свабода: “Да ўдзелу ў выбарах дапушчаны многія прадстаўнікі апазыцыі. Як Вы лічыце, яны стануць дэпутатамі мясцовых саветаў?” – адказваюць жыхары Магілёва.
Беларуская апазыцыя дагэтуль так і ня выпрацавала супольнай пазыцыі наконт удзелу альбо зьняцьця сваіх кандыдатаў з кампаніі мясцовых выбараў. Кансультацыі будуць працягнутыя пасьля выходных. А ў пятніцу сталі вядомыя вынікі рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты.
Старшыня Віцебскага аргкамітэту руху “За свабоду”, сябра БНФ Хрыстафор Жаляпаў балятуецца ў Віцебскі абласны савет па Лёзненскай выбарчай акрузе.
Гэтак беларускі кіраўнік заявіў сёньня ў часе ўручэньня дзяржаўных узнагародаў спэцыялістам беларускіх энэргапрадпрыемстваў.
У прывітальным звароце да сяброў Беларуска-амэрыканскай асацыяцыі кангрэсмэн Фрэнк Палонэ сярод іншага адзначае, што “ўрад Беларусі павінен правесьці справядлівыя выбары".
Прэзыдэнт Барак Абама назваў новы дагавор аб стратэгічных наступальных узбраеньнях паміж Расеяй і ЗША “самым усёабдымным пагадненьнем для кантролю за ўзбраеньнямі” за апошняе дваццацігодзьдзе.
Лідэр руху «За свабоду» Аляксадар Мілінкевіч выступіў у Брусэлі з дакладам на саміце Эўрапейскай народнай партыі — найбольш уплывовай у Эўрапарлямэнце.
Галоўная мэта праекту — узмацненьне экалягічнага кіраваньня ў краінах «Усходняга партнэрства»: Беларусі, Украіне, Малдове, Армэніі, Азэрбайджане і Грузіі.
У Беларусі ў якасьці кандыдтаў у дэпутаты мясцовых саветаў афіцыйна зарэгістравана 25035 асобаў. Адмовілі ў рэгістрацыі – 318 асобам, а 122 адклікалі свае дакумэнты. Такім чынам, на адно дэпутацкае месца ў сярэднім прэтэндуюць каля 1,2 чалавека.
Супрацоўніцтва НАТО з краінамі-партнэрамі, у лік якіх уваходзіць і Беларусь, ёсьць адным са складнікаў новай стратэгіі Паўночна-Атлянтычнага альянсу.
Сёньня а 14-й гадзіне у офісе АГП пачнецца нарада апазыцыйных сілаў Беларусі. Пра гэта “Свабодзе” паведаміў сустаршыня Палітрады АДС Сяргей Калякін:
"Абодва бакі выразна разумеюць, што існуючыя паміж намі адносіны не задавальняюць ні адзін, ні другі бок. Абодва бакі разумеюць, што з гэтым трэба нешта рабіць", - заявіў міністар замежных справаў Сяргей Мартынаў ў эфіры тэлеканалу АНТ.
"Эўрапейская камісія, паводле інфармацыі, якую мы маем, рыхтуе праект мандата на перамовы зь Беларусьсю ў справе спрашчэньня візавага рэжыму, якое будзе ўключаць і патаненьне візаў", - заявіў міністар замежных справаў Беларусі ў эфіры праграмы “Выбар” на канале АНТ.
У Маскве прайшлі перамовы кіраўнікоў расейскага і ўкраінскага ўрадаў Уладзімера Пуціна і Міколы Азарава. На пачатку сустрэчы, Азараў прапанаваў пачаць адносіны паміж дзьвюмя краінамі “з чыстага аркуша”.
У кампаніі па выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў пачаўся новы этап – агітацыйны. Згодна з законам кожны афіцыйна зарэгістраваны кандыдат у дэпутаты з моманту сваёй рэгістрацыі мае права пачынаць агітацыю за сябе. Дзяржава гэтым разам дае магчымасьць прэтэндэнтам выступіць на радыё і надрукаваць прэзэнтацыйны плякат.
У Татарстане ў чацьвер афіцыйна ўведзены на пасаду другі прэзыдэнт рэспублікі Рустам Мініханаў. 12 гадоў Мініханаў быў прэм’ер-міністрам Татарстану. Ягоную кандыдатуру для зацьверджаньня кіраўніком рэспублікі ўнёс у татарскі парлямэнт прэзыдэнт Расеі Мядзьведзеў. Першы прэзыдэнт Татарстану Мінцімер Шайміеў стаяў на чале рэспублікі звыш 20 гадоў.
Пэкін гатовы падтрымаць пазыцыю афіцыйнага Менску, калі ў Радзе па правах чалавека ААН будзе разглядацца даклад аб сытуацыі ў Беларусі. Пра гэта заявіў падчас візыту ў Менск намесьнік старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпін.
Старшыня АГП Анатоль Лябедзька атрымаў штаф у памеры 30 базавых велічыняў (адзін мільён 50 тысяч рублёў).
Сьпіс апазыцыйных кандыдатаў на дэпутацтва ў мясцовых саветах папоўніўся актывістамі партыі БНФ, Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” ды незарэгістраванай Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі.
Пра гэта заявіў кіраўнік беларускага МЗС Сяргей Мартынаў напярэдадні свайго сёньняшняга візыту ў Маскву, на паседжаньне Рады міністраў замежных спраў Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ).
З сямі вылучэнцаў ад Партыі БНФ, якія балятуюцца ў Менскі гарадзкі савет, зарэгістраваныя шэсьць. Пра гэта “Свабодзе” сёньня паведаміў партыйны актывіст Вадзім Канапацкі.
Усе патэнцыйныя кандыдаты ў дэпутаты сталічнага гарадзкога савету ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі, акрамя Аляксанлра Сяргяенкі, пасьпяхова прайшлі рэгістрацыю ў тэрытарыяльных выбарчых камісіях. Яны афіцыйна набылі статус кандыдата ў дэпутаты.
Загрузіць яшчэ