У Татарстане ў чацьвер афіцыйна ўведзены на пасаду другі прэзыдэнт рэспублікі Рустам Мініханаў. 12 гадоў Мініханаў быў прэм’ер-міністрам Татарстану. Ягоную кандыдатуру для зацьверджаньня кіраўніком рэспублікі ўнёс у татарскі парлямэнт прэзыдэнт Расеі Мядзьведзеў. Першы прэзыдэнт Татарстану Мінцімер Шайміеў стаяў на чале рэспублікі звыш 20 гадоў.
Пэкін гатовы падтрымаць пазыцыю афіцыйнага Менску, калі ў Радзе па правах чалавека ААН будзе разглядацца даклад аб сытуацыі ў Беларусі. Пра гэта заявіў падчас візыту ў Менск намесьнік старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпін.
Старшыня АГП Анатоль Лябедзька атрымаў штаф у памеры 30 базавых велічыняў (адзін мільён 50 тысяч рублёў).
Сьпіс апазыцыйных кандыдатаў на дэпутацтва ў мясцовых саветах папоўніўся актывістамі партыі БНФ, Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” ды незарэгістраванай Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі.
Пра гэта заявіў кіраўнік беларускага МЗС Сяргей Мартынаў напярэдадні свайго сёньняшняга візыту ў Маскву, на паседжаньне Рады міністраў замежных спраў Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ).
З сямі вылучэнцаў ад Партыі БНФ, якія балятуюцца ў Менскі гарадзкі савет, зарэгістраваныя шэсьць. Пра гэта “Свабодзе” сёньня паведаміў партыйны актывіст Вадзім Канапацкі.
Усе патэнцыйныя кандыдаты ў дэпутаты сталічнага гарадзкога савету ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі, акрамя Аляксанлра Сяргяенкі, пасьпяхова прайшлі рэгістрацыю ў тэрытарыяльных выбарчых камісіях. Яны афіцыйна набылі статус кандыдата ў дэпутаты.
Прадстаўнік руху “За свабоду” Алесь Зарэмбюк мае намер балятавацца ў Мастоўскі раённы савет. Вынікі рэгістрацыі кандыдатаў будуць вядомыя толькі пасьля 18 гадзіны.
Міністэрства юстыцыі Беларусі падало пазоў у эканамічны суд СНД аб правамернасьці расейскага экспартнага мыта на нафтапрадукты і нафтахімічную сыравіну.
Граф Аляксандар Прушынскі – актывіст незарэгістраванай дагэтуль партыі БХД афіцыйна стаў кандыдатам у дэпутаты сталічнага гарсавету па Трактаразаводзкай выбарчай акрузе № 57.
Апазыцыя заклікала беларусаў шырока адзначыць сёньняшняе нацыянальнае сьвята – Дзень Волі.
Аляксандар Лукашэнка працягвае міжнародныя кантактаваньні на вышэйшым узроўні. Пасьля перамоваў з прэзыдэнтамі Вэнэсуэлы і Бразыліі сёньня ў Менску ён прымаў намесьніка старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна — па сутнасьці, другую асобу ў апараце кіраўніцтва КНР. На якіх пазыцыях у двухбаковым супрацоўніцтве асабліва акцэнтаваны беларускі бок?
Пра гэта баўгарскі сацыяліст, эўрадэпутат і меркаваны старшыня «Эўранэсту» Крысьціян Вігенін заявіў сёньня журналістам у Брусэлі.
25 сакавіка, у Дзень Волі, на пытаньні ўдзельнікаў онлайн-канфэрэнцыі адказала Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла
Два прадстаўнікі незарэгістраванай дагэтуль партыі Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі – Ірына Губская і Віктар Янчурэвіч сёньня афіцыйна набылі статус кандыдатаў у дэпутаты Менскага гарадзкога савету.
Арганізатары сьвяткаваньня Дня Волі кажуць, што сцэнар шэсьця 25 сакавіка будзе канчаткова вызначаны толькі заўтра, калі ўдзельнікі маніфэстацыі зьбяруцца каля будынка Нацыянальнай акадэміі навук. Сталічныя ўлады дазволілі шэсьце апазыцыі, але скіравалі яго на плошчу Бангалор.
Заўтра ў Беларусі завяршаецца рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў. Паводле Цэнтравыбаркаму, усяго прэтэндэнтамі ў кандыдаты вылучана 25 475 чалавек.
Старшыня Гарадоцкай раённай суполкі Партыі БНФ будзе балятавацца ў абласны савет. Выбарчая камісія зацьвердзіла Леаніда Аўтухова кандыдатам у дэпутаты Віцебскага аблсавету і ўжо ўручыла пасьведчаньне.
Валеры Валажонак і Багуслаў Мацук самі зьбіралі подпісы за вылучэньне ў Віцебскі абласны савет. Але іх не зарэгістравалі, таму што больш як 15% тых, хто за іх падпісаўся, адмовіліся ад сваіх подпісаў.
На сайце Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі можна падпісацца пад зваротам да ўраду Беларусі, каб 25 сакавіка і 8 верасьня абвясьцілі ў Беларусі дзяржаўнымі сьвятамі.
Сёньня ў Жодзіне зарэгістравалі кандыдатаў у дэпутаты гарадзкога савету. Тут выбары адбудуцца ў 34-х акругах.
Сёньня тэрытарыяльная камісія не зарэгістравала былога дэпутата Палаты прадстаўнікоў і палітвязьня, а цяпер беспрацоўнага Сяргея Скрабца ў якасьці кандыдата ў дэпутаты Менскага гарадзкога савета па Лагойскай выбарчай акрузе № 44.
Пра гэта заявіў былы міністар замежных спраў Украіны, а цяпер кіраўнік камітэту Вярхоўнай Рады Ўкраіны па пытаньнях эўрапейскай і эўраатлянтычнай інтэграцыі Барыс Тарасюк.
Такую заяву міністар замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс зрабіў у Брусэлі, выступаючы на паседжаньні Генэральнай рады ЭЗ.
На Гомельшчыне ў бальшыні выбарчых акругаў адсутнічае канкурэнцыя ў барацьбе за дэпутацкія мандаты. Прыкладам, у сельскія саветы больш як у 2200 акругах, што складае 98 адсоткаў ад агульнай колькасьці, балятуецца толькі па аднаму кандыдату.
Чатыры гады таму, у ноч з 23 на 24 сакавіка на Кастрычніцкай плошчы Менску спэцназаўцы зьнішчылі намётавы лягер, які зладзілі моладзевыя актывісты, пратэстуючы супраць несвабодных прэзыдэнцкіх выбараў.
Нядаўняе выкананьне двух сьмяротных прысудаў актуалізавала праблему гэтага пакараньня, якая зьяўляецца адным са спрэчных момантаў у дыялёгу паміж Беларусьсю і Эўразьвязам.
Міліцыянты затрымалі праваабаронцаў Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Ірыну Тоўсьцік, а таксама журналіста Сяргея Сыса.
Завяршылася паўднёваамэрыканскае турнэ Аляксандра Лукашэнкі, падчас якога ён у атачэньні ўрадавых чыноўнікаў і свайго малодшага сына наведаў Вэнэсуэлу і Бразылію. Як экспэрты ацэньваюць высілкі беларускага кіраўніцтва дзеля заваёвы новых заакіянскіх рынкаў?
Кіраўнік дзяржавы разам з пяцігадовым сынам Мікалаем накіроўваецца на радзіму.
У чым прычына новага наступу ўладаў на незалежныя СМІ? Чаму афіцыйны Менск ідзе на такую рызыку пагаршэньня стасункаў з Эўразьвязам? Што можа выйграць і што можа прайграць Расея ад цяперашняга крызісу ў стасунках паміж Беларусьсю і Эўропай? Над гэтымі тэмамі ў “Праскім акцэнце” разважаюць: палітычны аглядальнік інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Аляксандар Класноўскі, уладальнік інтэрнэт–рэсурсу “БДГ” Пётар Марцаў і нямецкі палітоляг Марцін Шон.
Прэзыдэнт Бразіліі Луіс Інасіу Лула да Сілва вітаў заяву прэзыдэнта Беларусі пра намер адкрыць беларускую амбасаду ў сталіцы краіны Бразіліа. Бразілія па прынцыпе ўзаемнасьці таксама адкрые сваю амбасаду ў Менску.
У Менску ў гатэлі «Crowne Plazа» сёньня пачалася двухдзённая канфэрэнцыя з удзелам палітыкаў краін Паўночнай Эўропы, Балтыі і Беларусі — «Роля палітыкаў у грамадзтве, якое мяняецца».
Палітычны камітэт ПАРЭ мае намер зьвярнуцца да Вэнэцыянскай камісіі з просьбай правесьці экспэртызу паправак, унесеных у Выбарчы кодэкс Беларусі ў 2009 годзе.
Дэлегаты зьезду Аб’яднанай грамадзянскай партыі, які адбыўся 21-га сакавіка, ня толькі прынялі рашэньне спыніць удзел у выбарчай кампаніі, але і заклікалі “ўсе палітычныя партыі і грамадзкія аб’яднаньні, усіх, хто змагаецца за дэмакратычныя зьмены ў краіне, падтрымаць гэтае рашэньне і далучыцца да яго”.
Cёньня ў Рыё-дэ-Жанэйра прэзыдэнт Бразыліі Луіс Інасіё да Сільва прымае кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнку. Гэта першае кантактаваньне такога ўзроўню за ўсю гісторыю дачыненьняў Бразыліі і Беларусі.
Cтаршыня камісіі па эўраінтэграцыі ў парлямэнце Армэніі Наіра Заграбян выступае супраць няўдзелу беларускіх парлямэнтароў у Парлямэнцкай Асамблеі “Ўсходняга партнэрства” (“Эўранэст”).
З пасады начальніка Магілёўскай абласной управы фонду сацыяльнай абароны насельніцтва звольнены былы старшыня Магілёўскага гарвыканкаму Віктар Шорыкаў.
Каардынацыйны камітэт “Эўрапейскай кааліцыі” з разуменьнем паставіцца да тых кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў, якія вырашаць спыніць свой удзел у выбарчай кампаніі.
Удзельнікі беларуска-польскай камісіі ў справе ўрэгуляваньня канфлікту вакол Саюза палякаў у Беларусі заявілі, што будуць працягваць дыялёг.
Да гэтага часу інфармацыя, якую яшчэ на мінулым тыдні распаўсюдзілі паўднёваамэрыканскія мэдыі, не пацьвярджалі ні ў МЗС Беларусі, ні ў прэзыдэнцкай прэс-службе.
Як паведамляюць паўднёваамэрыканскія СМІ, сёньня ў Рыё-дэ-Жанэйра прэзыдэнт Бразыліі Луіс Інасіё да Сільва мае прыняць кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнку.
Зьезд Аб’яднанай грамадзянскай партыі, які адбыўся ў нядзелю 21-га сакавіка, прыняў рашэньне аб спыненьні ўдзелу ў кампаніі па выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў. Супраць такога рашэньня галасавала трэцяя частка дэлегатаў – 37 са 112 зарэгістраваных.
У Менску прайшоў 13 зьезд Аб'яднанай дэмакратычнай партыі. На зьездзе партыі было вырашана адмовіцца ад далейшага ўдзелу ў мясцовых выбарах. Анатоль Лябедзька на безальтэрнатыўнай аснове пераабраны старшынём партыі.
Наш карэспандэнт затэлефанаваў аднаму зь беларускіх праектоўнікаў, які займаецца распрацоўкай будучай інфраструктуры вэнэсуэльскага гораду Маракай. Якія ў яго ўражаньні ад тандэму двух харызматычных лідэраў — Уга Чавэса і Аляксандра Лукашэнкі?
Пазачарговы, 13-ы, зьезд Партыі БНФ пройдзе 29 ці 30 траўня. Адпаведнае рашэньне было прынята 20 сакавіка ў Менску соймам партыі.
Міжнародная вулічная акцыя, арганізаваная «Маладымі эўрапейскімі фэдэралістамі» (JEF), ладзілася з нагоды 4-й гадавіны нелегітымнай перамогі Аляксандра Лукашэнкі на прэзыдэнцкіх выбарах.
Новы прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч мае намер адну са сваіх першых замежных паездак зрабіць у Беларусь. Мяркуецца, што кіраўнік украінскай дзяржавы наведае Менск напрыканцы красавіка.
Менскі гарвыканкам дазволіў правесьці 25 сакавіка акцыю з нагоды Дня Волі, але пры гэтым унёс карэктывы ў яе сцэнарый.
Загрузіць яшчэ