У журналістаў “Народнай волі” і сайту “Хартыя’97” канфісакавыя кампутары. Міліцыянты дзейнічалі паводле санкцыі, падпісанай гомельскім пракурорам Валянцінам Шаевым, у межах справы аб абароне годнасьці функцыянэра КДБ Івана Каржа.
Лідэр “Эўрапейскай Беларусі” Андрэй Саньнікаў, рэдактарка сайту “Хартыя-97” Натальля Радзіна і намесьнік рэдактара “Народнай волі” Марына Коктыш, якія пацярпелі падчас падзеяў 16 сакавіка, правялі сёньня ў офісе БНФ прэсавую канфэрэнцыю.
Выбарчыя камісіі ў рэгіёнах працягваюць праверку дакумэнтаў, пададзеных прэтэндэнтамі на кандыдатаў у дэпутаты. Гэтая працэдура будзе доўжыцца да 25-га сакавіка. Сярод апазыцыйных прэтэндэнтаў усё больш расчараваных у гэтай кампаніі.
На нядзелю, 21 сакавіка, у Менску заплянавана правядзеньне справаздачна-выбарчага зьезду Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Але арганізатары мерапрыемства дагэтуль ня маюць памяшканьня для партыйнага форуму.
У саветы розных узроўняў вырашылі балятавацца каля 70-ці прадстаўнікоў Беларускай парыі левых «Справядлівы сьвет», АГП, Партыі БНФ, КПБ, БСДП (Грамада).
Група жыхароў Берасьця абскардзіла ў Камітэце ААН па правах чалавека забарону пікету супраць абыякавасьці чыноўнікаў да зваротаў грамадзянаў.
Ваенна-паветраныя сілы НАТО сёньня маюць пачаць вучэньні ў паветранай прасторы Латвіі, Літвы і Эстоніі.
Гэта вынікае з той інфармацыі, якую агучыла сёньня на прэсавай канфэрэнцыі старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.
Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з прэзыдэнтам Бразыліі Луісам Інасію да Сільва (Лула) можа адбыцца 22 сакавіка ў Рыё-дэ-Жанэйра.
“Маладыя эўрапейскія фэдэралісты” (JEF) і іх шматлікія партнэры правядуць у розных гарадах сьвету чарговую пан’эўрапейскую вулічную акцыю — “Дайце голас людзям Беларусі”.
Фотарэпартаж з Вэнэсуэлы, дзе з афіцыйным візытам знаходзіцца кіраўнік Беларусі.
30-31 сакавіка плянуецца візыт у Беларусь дзейнага старшыні Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе, міністра замежных справаў Казахстану Каната Саўдабаева.
Гаворка ідзе пра Вольгу Саламянюк, якая, паводле Gazeta Wyborcza, завэрбавала капітана Агенцтва ўнутранай бясьпекі (ABW) Польшчы з Беластоку Робэрта Р.
Падчас свайго візыту ў Каракас Аляксандар Лукашэнка прапанаваў Вэнэсуэле ваенную дапамогу, падае агенцтва Associated Press.
Затрыманых падчас сёньняшніх акцый салідарнасьці ў Менску адпусьцілі — на некаторых склалі адміністрацыйныя пратаколы. Яшчэ да пачатку акцыі ўсе падыходы да Кастрычніцкай плошчы кантралявалі міліцыянты ў цывільным.
Супрацоўнікі міліцыі правялі ператрус і канфіскавалі кампутар і іншую тэхніку ў журналісткі Ірыны Халіп. Гэта было зроблена амаль адначасна з ператрусамі ў офісе «Хартыі-97» і на працоўным месцы намесьніцы рэдактара «Народнай Волі» Сьвятланы Калінкінай.
Сёньняшні візыт у Берасьце расейскага прэм’ера Ўладзімера Пуціна ня зьняў праблемаў, якія існуюць паміж Беларусьсю і Расеяй.
Ператрус прайшоў і ў рэдакцыі "Народнай Волі". Канфіскавалі працоўны кампутар першага намесьніка рэдактара газэты Сьвятланы Калінкінай.
Сёньня пасьля 22.30 госьцяй “Начной Свабоды” будзе рэдактарка сайту “Хартыя97” Натальля Радзіна.
Сёньня пачаўся новы этап выбарчай кампаніі — рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты. Цягам наступных 9 дзён выбаркамы правераць праўдзівасьць пададзеных дакумэнтаў і ў выпадку адсутнасьці парушэньняў выдадуць пасьведчаньні аб рэгістрацыі. Сьледам за гэтым пачнецца рэгістрацыя давераных асобаў кандыдатаў.
Пяцёра супрацоўнікаў у штацкім прад’явілі ордэр на вобшук кватэры па гомельскай «справы паляўнічых».
Паводле каардынатара «Хартыі-97» Зьмітра Бандарэнкі, у кватэры, якую здымае рэдактарка сайту «Хартыя-97» Натальля Радзіна, міліцыянты «пакуюць» на экспэртызу кампутары.
Расейская нафта, якая пастаўляецца на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы, неўзабаве будзе “разбаўленая” вэнэсуэльскай.
Сёньня Маладыя хрысьціянскія дэмакраты вывесілі ў цэнтры Менску (на мосьце па вуліцы Сьвярдлова) расьцяжку ў падтрымку беспадстаўна арыштаванага на 15 сутак сябра БХД з Жодзіна Андруся Кашэўскага.
У амбасадзе Польшчы спадзяюцца, што беларуска-польская камісія, якая разгледзіць сытуацыю вакол саюза палякаў Беларусі, пачне працу.
З 16-га сакавіка пачынаецца новы этап кампаніі абраньня дэпутатаў мясцовых саветаў Беларусі – рэгістрацыя патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты.
Сёньня ў Берасьці прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі сустрэнецца з кіраўніком расейскага ўраду Ўладзімерам Пуціным. Гэта першы сёлета візыт расейскага прэм’ер-міністра ў Беларусь.
Яўген Ліпковіч, які зьбіраў подпісы для вылучэньня кандыдатам па Валгаградзкай выбарчай акрузе № 54, заявіў, што ўдзел у кампаніі выбараў быў для яго экспэрымэнтам з мэтай вывучэньня ўплыву на грамадзтва інтэрнэту, які з 1 ліпеня будзе рэгулявацца прэзыдэнцкім указам № 60.
Кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Уладзімер Макей правёў перамовы з генэральным сакратаром АБСЭ Маркам Пэрэнам дэ Брышамба.
«Я не хачу, каб нават апазыцыя думала, што мы прыехалі сюды, каб па вялікім рахунку ці ў дробязях зарабляць».
Па-беларуску старшыня аблвыканкаму Пётар Руднік павіншаваў групу юнакоў, якім уручыў пашпарты грамадзян Беларусі.
Калі Андрэй Саньнікаў пераможа на прэзыдэнцкіх выбарах 2011 году, ён мяркуе правесьці “рэфармаваньне ўсёй палітычнай і эканамічнай сыстэмы Беларусі”.
На 2 базавыя велічыні аштрафаваў сёньня суд гарадзенца Аляксандра Дзянісава за тое, што той браў інтэрвію ў школе. Суд расцаніў гэта як “самаўпраўства”.
Сёньня апошні дзень, калі патэнцыйныя прэтэндэнты на мандаты дэпутатаў мясцовых саветаў могуць здаць дакумэнты на рэгістрацыю. Зь якім багажом падышлі да гэтага дня апазыцыйныя палітычныя партыі?
Суды цягам тыдня адмянілі ранейшыя прысуды ў справах маладых людзей, якія паводле рэлігійных перакананьняў адмовіліся ад службы ў войску.
"Паміж Беларусьсю і АБСЭ ўсталявалася вельмі пазытыўнае і дынамічнае супрацоўніцтва", — заявіў журналістам ў Менску генэральны сакратар АБСЭ Марк Перэн дэ Брышамбо.
На гэтым тыдні Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы вызначаць, якімі будуць іхныя далейшыя дзеяньні на выбарах — байкот ці працяг удзелу ў кампаніі. Рашэньне залежыць ад таго, якімі будуць вынікі рэгістрацыі кандыдатаў.
Ніводная зь беларускіх партый – ані апазыцыйная, ані праўладная - не зьяўляецца прарасейскай паводле сваёй ідэалёгіі або устаноўках у дакладным сэнсе гэтага слова.
Краіны Шэнгенскага пагадненьня мяняюць для Беларусі, а таксама іншых краін — ня сябраў ЭЗ умовы выдачы візаў і ўводзяць новыя анкеты.
Адмысловы выпуск перадачы: палітык адказвае журналістам. Госьць перадачы – старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк. Гутарку зь ім вядуць дырэктар беларускай службы радыё Свабода Аляксандар Лукашук і супрацоўніца службы Алена Ціхановіч.
Сёньня, пасьля двухгадовага перапынку, з новым візытам у Вэнэсуэлу выправіўся Аляксандар Лукашэнка. 16—17 сакавіка ён правядзе перамовы са сваім калегам Уга Чавэсам.
У Магілёве сёньня з пасады кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёну зьняты Яўген Лебедзеў. Пра прычыны звальненьня афіцыйныя крыніцы не паведамляюць.
Правядзеньне заплянаванага на 21 сакавіка справаздачна-выбарчага зьезду Аб’яднанай грамадзянскай партыі знаходзіцца пад пагрозай. Пакуль арганізатары мерапрыемства ня маюць памяшканьня для партыйнага форуму.
Франак Вячорка асабіста ня змог падаць дакумэнты на рэгістрацыю. За яго гэта зрабілі чальцы ініцыятыўнай групы.
Сем прадстаўнікоў дэмакратычных партыяў, якіх напярэдадні зацьвердзілі чальцамі ўчастковых камісіяў, былі выключаныя з камісія. Прычыну ім не патлумачылі.
Гомельская гарадзкая арганізацыя АГП аспрэчвае ў судзе рашэньні не ўключаць 40 актывістаў партыі у склад участковых камісіяў Савецкага раёну Гомеля.
16 сакавіка "ў Берасьці Пуцін возьме ўдзел у чарговым пасяджэньні Савета міністраў Саюзнай дзяржавы", - паведамілі ў дэпартамэньце прэсавай службы і інфармацыі ўрада Расеі.
У нядзелю ў 76 суб'ектах Расейскай Федэрацыі прайшлі выбары ў органы ўлады розных узроўняў. Партыя ўлады напоўніцу карысталася адміністратыўным рэсурсам.
"У ходзе візыту ў Каракас прэзыдэнт Беларусі абмяркуе зь кіраўніцтвам Вэнэсуэлы ўвесь комплекс сёньняшніх двухбаковых адносінаў, а таксама пэрспэктыўныя праекты беларуска-вэнэсуэльскага супрацоўніцтва".
Загрузіць яшчэ