Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Культурныя” затрыманьні ў Дзень салідарнасьці


<strong><a href="http://www.svaboda.org/content/article/1985454.html" target="_blank">ФОТАРЭПАРТАЖ</a></strong>

Затрыманых падчас сёньняшніх акцый салідарнасьці ў&nbsp;Менску адпусьцілі&nbsp;&mdash; на&nbsp;некаторых склалі адміністрацыйныя пратаколы. Яшчэ да&nbsp;пачатку акцыі ўсе падыходы да&nbsp;Кастрычніцкай плошчы кантралявалі міліцыянты ў&nbsp;цывільным.

Менавіта перад плошчай былі затрыманы актывіст «Маладога фронту» Мікола Дземідзенка і ўдзельнік «справы 14-ці» Алесь Чарнышоў. Паводле Алеся Чарнышова, разам зь ім у пастарунку было дзевяць затрыманых.

«Проста пад рукі ўзялі, адвялі ў аўтобус абсыпаючы мацюганьнямі. Адвезьлі, перапісалі дадзеныя. Асабліва вялікай сілы не прыкладалі. Пратаколы не складалі».

На плошчы таксама было шмат міліцыянтаў. Аднак двое сяброў БХД Алесь Ількевіч і Сяргей Аненка, а таксама сябры "Маладога фронту" Ўладзімер Яроменка і Міхась Бутылін разгарнулі партрэты зьняволеных ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча і Ўладзімера Асіпенкі, а таксама віцебскага актывіста Алега Сургана. Літаральна праз пяць хвілінаў блізу паўтара дзесятка спэцназаўцаў акружылі ўдзельнікаў акцыі. Падагналі міліцэйскі аўтобус, які спыніўся за сьпінамі пікетоўцаў, усіх пасадзілі і адвезьлі ў Цэнтральны РУУС. Прыкладна праз дзьве гадзіны ўсіх адпусьцілі без складаньня пратаколаў. Сяргей Анянкоў расказаў:

«На гэты раз неяк, на дзіва, нас без лаянкі і даволі культурна запрасілі ў аўтобус і пратрымалі ў пастарунку дзьве гадзіны. Проста перапісалі дадзеныя».

ФОТА І ОНЛАЙН
Яшчэ 13 актывістаў ( зь іх двое непаўналетніх) «Маладой Беларусі», «Эўрапейскай Беларусі» і іншых арганізацый былі затрыманыя падчас акцыі салідарнасьці ля Вярхоўнага суду.

Лідэр «Маладой Беларусі» Артур Фінькевіч сказаў, што акцыя працягвалася некалькі хвілінаў:

«Пры затрыманьні ніхто не прадстаўляўся. Затрымлівалі нахабна, даволі груба. Але потым паводзілі сябе досыць ветліва і акуратна. У пастарунку было досыць мякка. Але потым высьветлілася, што гэтая мяккасьць была падманлівай. І ў выніку праз тры з паловай гадзіны на нас склалі пратаколы па артыкуле, кожнаму ў залежнасьці ад таго, ці затрымліваўся чалавек раней цягам года — ад часткі адзін да часткі тры — і выпусьцілі. Магчыма, што да 25 сакавіка нас могуць кожнага з адзінаццаці чалавек завесьці ў суд і прысудзіць арышт для таго, каб проста не дапусьціць удзел ў сьвяткаваньні Дня волі».

Сярод тых, на каго склалі пратаколы, былі таксама патэнцыйныя кандыдаты у дэпутаты, якія падалі дакумэнты на рэгістрацыю.

Актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі назваў неабгрунтаванымі дзеяньні міліцыі:

«Згодна з рашэньнем таго ж Вярхоўнага суду, каля якога мы былі, стаяньне з партрэтамі не зьяўляецца пікетаваньнем і не патрабуе ніякага дазволу».

Падсумоўваючы вынікі акцый, Артур Фінькевіч сказаў:

«Гэта ўсё такія званочкі. Мне падаецца, што набліжаюцца прэзыдэнцкія выбары і ўлада паводзіць сябе ўсё больш нахабна па меры набліжэньня выбараў. З кожным днём у гэтым пляне можа быць усё горш. Нам варта быць салідарнымі, быць разам».

Глядзець камэнтары (1)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG