Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка Чавэсу: нічога ня можа быць даражэй за незалежнасьць


Уга Чавэс
Уга Чавэс
Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас перамоваў з прэзыдэнтам Вэнэсуэлы Уга Чавэсам заявіў, што надае вялікае значэньне свайму цяперашняму візыту ў Каракас:

«Мы перажываем, напэўна, самы складаны пэрыяд, — падкрэсьліў Аляксандр Лукашэнка. — «Я не хачу, каб нават апазыцыя думала, што мы прыехалі сюды, каб па вялікім рахунку ці ў дробязях зарабляць. Мы ў Вэнэсуэле зарабілі галоўнае — давер вашага народу».

«Канечне, мы будзем прасіць вашай падтрымкі ў гэты складаны для нас час. Гэта не зьвязана з грашыма — ёсьць рэчы больш важныя. Гэта тычыцца нашага сувэрэнітэту і незалежнасьці — даражэй нічога быць ня можа», — цытуе кіраўніка Беларусі БЕЛТА.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG