1 сакавіка актывісты руху «Маладая Беларусь» правялі акцыю ў цэнтры Менску, прысьвечаную падвышэньню коштаў на праезд у грамадзкім транспарце. Дэмакратычныя актывісты вывесілі каля двух людных прыпынкаў грамадзкага транспарту у раёне Парку чэлюскінцаў 2 расьцяжкі са словамі «700 р. плаціць ня будзем!!!». Расьцяжкі правіселі каля гадзіны, пасьля чаго былі зьнятыя супрацоўнікамі дэпартамэнту аховы МУС.
Візыт прэзыдэнта Ўкраіны ў Брусэль у цытатах.
Як ацэньваюць вынікі візыту дэлегацыі Эўрапарлямэнту, якая знаходзілася ў Беларусі з 25 па 27 лютага, прадстаўнікі афіцыйнага Менску і дэмакратычнай супольнасьці?
Шэф-рэдактар «Народнай волі» Святлана Калінкіна падае скаргу ў пракуратуру на незаконныя дзеяньні сьледчых, якія правялі ператрус у яе кватэры нібыта ў межах «гомельскай справы».
Масква не пайшла насустрач Менску і не адмяніла вывазное мыта на нафтапрадукты, якія Беларусь купляе ў Расеі. Як гэта можа адбіцца на дачыненьнях дзьвюх краін?
У артыкуле "Дуты лібэрал Масквы" (Moscow's Phony Liberal), апублікаваным на сайце тыднёвіка Newsweek, аўтары Оўэн Мэт’юз і Анна Нямцова аргумэнтуюць, што галоўная роля прэзыдэнта Дзьмітрыя Мядзьведзева ў Расеі — прыдаць "лібэральнага глянцу" аўтарытарнай сыстэме ўлады, якая знаходзіцца ў руках прэм’ер-міністра Ўладзіміра Пуціна і яго сілавікоў.
У Менску прадстаўнікі НАТО і беларускага Міністэрства абароны праводзяць кансультацыі ў пытаньнях удзелу Беларусі ў праграме “Партнэрства дзеля міру”.
На мінулым тыдні ў Празе адбылася міжнародная канфэрэнцыя, прысьвечаная злачынствам камуністычнай эпохі. Адным з удзельнікаў гэтай канфэрэнцыі быў дэпутат Эўрапарлямэнту Вітаўтас Ландсбэргіс, першы кіраўнік незалежнай Літвы (1990-1992). Прапануем інтэрвію з Ландсбэргісам, якое ён даў карэспандэнту нашага радыё.
Рэкамэндацыі да эканамічнай плятформы “Ўсходняга партнэрства” выпрацоўвалі ў складзе міжнароднай групы экспэртаў беларускія эканамісты Леанід Заіка і Яраслаў Раманчук.
1 сакавіка, праз тры дні пасьля інаўгурацыі на пасадзе прэзыдэнта Ўкраіны, Віктар Януковіч робіць свой першы замежны візыт — у Брусэль. Там ён сустракаецца з усімі важнымі асобамі.
На сёньняшні дзень няма і сьпісу беларускіх афіцыйных асобаў, якім будзе забаронены ўезд на тэрыторыю Польчшы за ўдзел у перасьледзе сябраў СПБ пад кіраўніцтвам А.Борыс.
2 сакавіка Мартынаў будзе ўдзельнічаць у сумеснай міністэрскай сустрэчы ў фармаце “Вышаградзкая група” + “Усходняе партнэрства” + краіны Балтыі + “тройка” старшыняў Эўразьвязу.
Партыя БНФ можа зьняць сваіх кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў у выпадку неўключэньня сваіх прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі.
28 лютага ў Міністэрства юстыцыі Беларусі былі пададзены дакумэнты на рэгістрацыю грамадзкага аб'яднаньня "Малады фронт". Дакумэнты, ня гледзячы на выходныя, прынялі.
Сёньня місія Эўрапарлямэнту завяршыла сваю працу ў Менску. Формула прадстаўніцтва Беларусі ў Эўранэсьце можа быць абвешчана да сярэдзіны сакавіка. Пакуль афіцыйны Менск не пайшоў на кампраміс з Брусэлем.
Сябры місіі Эўрапарлямэнту заявілі, што ім не ўдалося дасягнуць кампрамісу з афіцыйным Менскам адносна ўдзелу Беларусі ў Эўранэсьце.
Заклік адмяніць указ аб прысваеньні Сьцяпану Бандэру званьня Героя Ўкраіны зьяўляецца «прыкрым элемэнтам» прынятай учора рэзалюцыі Эўрапарлямэнту. Пра гэта ў эфіры Радыё Свабода заявіў старшыня Камітэту ў пытаньнях эўрапейскай інтэграцыі Вярхоўнай Рады Ўкраіны Барыс Тарасюк.
Кіраўнік дэлегацыі Эўрапарлямэнту Крыстыян Вігенін сустрэўся з намесьнікам міністра замежных спраў Валерыем Варанецкім. Гэта была незаплянаваная сустрэча. Пра гэта паведаміў карэспандэнту Радыё Свабода сябра дэлегацыі Яцэк Пратасевіч.
Сёньня дэлегацыя Эўрапарлямэнту правяла ў Менску сустрэчы з кіраўніцтвам Цэнтравыбаркаму і прадстаўнікамі шэрагу няўрадавых арганізацый і нацыянальных меншасьцяў.
Кэтрын Эштан, вярхоўны прадстаўнік па зьнешніх сувязях Эўразьвязу ў інтэрвію часопісу “Time” сярод іншага адказала на пытаньне, што яна лічыць ідэаламі Эўропы.
Каля 17 тысяч ініцыятыўных групаў па вылучэньні кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў зарэгістравана ў Беларусі.
Старшыня непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюза палякаў Беларусі Анжаліка Борыс наведала польскі парлямэнт.
Пераважна гутарка была прысьвечана зьменам, якія ўнесены ў выбарчае заканадаўства, і як яны садзейнічаюць актывізацыі выбарчай кампаніі па выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў. І магчымае выкарыстаньне гэтых зьменаў падчас прэзыдэнцкіх выбараў.
Дэлегацыя Эўрапарлямэнту сустракаецца з сябрамі Цэнтравыбаркаму. У другой палове дня чакаюцца сустрэчы з кіраўнікамі сталых камісіяў Савету рэспублікі Н. Мазай і Палаты прадстаўнікоў С. Маскевічам.
Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў адклаў свой візыт на Алімпійскія гульні ў Ванкувэр, сьцьвярджае тэлеканал CBC News са спасылкай на расейскага консула Аляксандра Бардзіна.
Сёньня старшыня непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюза палякаў Беларусі Анжаліка Борыс наведае польскі парлямэнт, дзе возьме ўдзел у паседжаньні камісіяў па замежных справах і сувязях з палякамі за мяжой.
Прэзыдэнт Беларусі заклікаў новаабранага прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча праводзіць у адносінах да Беларусі палітыку ягонага папярэдніка Віктара Юшчанкі, паведамляе украінскае агенцтва УНІАН.
Кіраўнік Беларусі 24 — 25 лютага знаходзіўся з працоўным візытам ва Ўкраіне.
У Менску зь візытам — дэлегацыя Эўрапарлямэнту, якая цягам двух дзён правядзе ў Менску шэраг сустрэчаў з прадстаўнікамі дэмсілаў і афіцыйных уладаў.
Дэлегацыя Эўрапарлямэнту правядзе сустрэчы з прадстаўнікамі Савету Рэспублікі — Нінай Мазай і Палаты Прадстаўнікоў — Сяргеем Маскевічам, зь ляўрэатамі прэміі Сахарава Жанай Ліцьвіной і Аляксандрам Мілінкевічам, з Цэнтравыбаркамам, з прадстаўнікамі грамадзкіх аб’яднаньняў і нацыянальных меншасьцяў, а таксама з кіраўніком офісу АБСЭ Бэнэдыктам Галерам.
Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ, які ўдзельнічае ў міжнароднай канфэрэнцыі “Злачынствы камунізму” ў Празе, наведаў рэдакцыю Беларускай службы Радыё Свабода.
Беларусь і Польшча ў стане вырашыць любыя праблемы ў дачыненьнях. Пра гэта заявіў сёньня прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка, які сустрэўся ў Кіеве зь міністрам замежных справаў Польшчы Радаславам Сікорскім.
Сёньня ў Кіеве адбылася інаўгурацыя новага, чацьвёртага па ліку, прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча. Сярод высокіх гасьцей, якія прыбылі на гэтае мерапрыемства, быў і кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка. Пра новыя магчымасьці ў беларуска-ўкраінскіх дачыненьнях наш карэспандэнт Уладзімер Глод спытаўся ў палітыкаў і палітолягаў абедзьвюх краінаў.
Сёньня ўвечары ў Менск прыбывае місія Эўрапарлямэнту на чале са старшынёй дэлегацыі Эўрапарлямэнту ў «Эўранэсьце», баўгарскім дэпутатам Крыстыянам Вігеніным. Дэлегацыя абмяркуе пытаньне прадстаўніцтва Беларусі ў «Эўранэсьце» (Парлямэнцкай асамблеі «Ўсходняга партнэрства»), а таксама падрыхтуе справаздачу пра сытуацыю ў Беларусі.
Пра гэта ён заявіў падчас сустрэчы ў Кіеве з кіраўніком фэдэральнага дэпартамэнту замежных спраў Швайцарыі Мішэлін Кальмі-Рэй, перадае БелТА.
Дырэктар Кіеўскага цэнтру палітычных дасьсьледваньняўі і кансульталёгіі Міхайла Паграбінскі.
Дзяржсакратар Гішпаніі па справах Эўропы Дыега Лопэс Гарыда ад імя рады Эўразьвязу выказаў заклапочанасьць пагаршэньнем сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
Польшча мае дзве ўмовы: першая – рэгістрацыя абодвух саюзаў палякаў – на чале з Сямашкам і на чале з Борыс, другая – падзел маёмасьці паміж гэтымі арганізацыямі дакладна на палову.
Намесьнік старшыні камісіі ў міжнародных справах і сувязях з СНД Палаты прадстаўнікоў Ігар Карпенка ў сувязі зь інаўгурацыяй Віктара Януковіча ў якасьці прэзыдэнта Ўкраіны сказаў “Свабодзе”:
Новы прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч у сваёй інаўгурацыйнай прамове заявіў, што выступае за раўнапраўныя адносіны Украіны з Расеяй, Эўрапейскім Зьвязам і ЗША.
Гэтыя словы прагучалі ўчора ўвечары ў Брусэлі ў часе парлямэнцкіх дэбатаў па Беларусі.
Калі сьпікер Вярхоўнай Рады Ўладзімер Літвін абвясьціў, што сярод прысутных на інаўгурацыі прэзыдэнтаў ёсьць А. Лукашэнка, камэры паказалі пустое крэсла.
Менгарвыканкам не адказаў на заяву старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча і яго намесьніка Ігара Лялькова правесьці ў Парку дружбы народаў сход ініцыятыўнай групы аб правядзеньні рэфэрэндуму супраць павышэньня мыта на легкавыя аўтамабілі.
Пра вынікі дэбатаў па беларускім пытаньні ў Брусэлі ў Эўрапарлямэнце і пра візыт эўрапарлямэнтароў у Беларусь расказвае ў ранішнім эфіры "Свабоды" актывіст руху “За свабоду”, палітоляг Алесь Лагвінец.
Сёньня ва інаўгурацыі новаабранага прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча возьмуць удзел кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка і міністар замежных спраў Сяргей Мартынаў.
Лідэр Руху за Свабоду, экс-кандыдат на выбарах прэзыдэнта Аляксандар Мілінкевіч жорстка асудзіў беларускія ўлады за ціск на польскую меншасьць.
Адпаведны указ за суткі да інаўгурацыі новага прэзыдэнта Віктара Януковіча падпісаў Віктар Юшчанка.
У інаўгурацыі новага прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча возьмуць удзел кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка і міністар замежных спраў Сяргей Мартынаў.
19 лютага Партыя БНФ зьвярнулася ў Цэнтральную выбарчую камісію з заявай аб неадпаведнасьці Выбарчаму кодэксу Рэспублікі Беларусь рашэньня Баранавіцкага гарадзкога выканаўчага камітэта аб месцах для правядзеньня перадвыбарчай агітацыі.
Загрузіць яшчэ