Наш карэспандэнт затэлефанаваў аднаму зь беларускіх праектоўнікаў, які займаецца распрацоўкай будучай інфраструктуры вэнэсуэльскага гораду Маракай. Якія ў яго ўражаньні ад тандэму двух харызматычных лідэраў — Уга Чавэса і Аляксандра Лукашэнкі?
Пазачарговы, 13-ы, зьезд Партыі БНФ пройдзе 29 ці 30 траўня. Адпаведнае рашэньне было прынята 20 сакавіка ў Менску соймам партыі.
Міжнародная вулічная акцыя, арганізаваная «Маладымі эўрапейскімі фэдэралістамі» (JEF), ладзілася з нагоды 4-й гадавіны нелегітымнай перамогі Аляксандра Лукашэнкі на прэзыдэнцкіх выбарах.
Новы прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч мае намер адну са сваіх першых замежных паездак зрабіць у Беларусь. Мяркуецца, што кіраўнік украінскай дзяржавы наведае Менск напрыканцы красавіка.
Менскі гарвыканкам дазволіў правесьці 25 сакавіка акцыю з нагоды Дня Волі, але пры гэтым унёс карэктывы ў яе сцэнарый.
Афіцыйная частка візыту Аляксандра Лукашэнкі ў Вэнэсуэлу завершаная. Наколькі выканальныя задумы наконт экспансіі беларускай прадукцыі за акіян?
Гішпанскі гісторык, Фідэль Гомэз, які спэцыялізуецца на Лацінскай Амэрыцы, у інтэрвію “Свабодзе” ацэньвае шанцы партнэрства Беларусі і Бразыліі.
Новы прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч мае намер адну са сваіх першых замежных паездак зрабіць у Беларусь. Мяркуецца, што кіраўнік украінскай дзяржавы наведае Менск пры канцы красавіка.
Чатыры гады таму, 19 сакавіка, шматтысячным мітынгам на Кастрычніцкай плошчы пачаліся падзеі Менскай вясны 2006-га. Грамадзяне пратэставалі супраць несумленных прэзыдэнцкіх выбараў.
Госьць Начной Свабоды – старшыня Партыі БНФ, кіраўнік аргкамітэту сьвяткаваньня Дня Волі Аляксей Янукевіч.
“Савецкі саюз паступова адбудоўваецца у той час як Уладзімер Пуцін зьбіраецца вярнуцца ў Крэмль”, піша брытанская газэта “Times”
На пытаньне, ці лічыце вы, што візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Бразылію будзе мець большае значэньне, чым ягоная папярэдняя паездка ў Вэнэсуэлу, прафэсар Каракаскага ўнівэрсытэту Эльза Кардоза, адказала “Свабодзе”:
Польскую дэлегацыю на перамовах ачольвае першы намесьнік міністра замежных спраў Анджэй Крэмер, беларускую – упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасьцяў Леанід Гуляка. Прадстаўнікі грамадзкасьці не запрошаныя на пасяджэньне камісіі.
Каардынатара ў справе стварэньня партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Яўгена Якавенку вінавацяць у тым, што ён ухіліўся ад вайсковага прызыву.
Вулічная акцыя “Свабодная Беларусь”, якую Маладыя эўрапейскія фэдэралісты (JEF) і іх шматлікія партнэры наладзілі з нагоды 4-й гадавіны нелегітымнай перамогі Аляксандра Лукашэнкі на прэзыдэнцкіх выбарах, прайшла на чатырох кантынэнтах, у тым ліку амаль ва ўсіх эўрапейскіх краінах.
Генэральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч лічыць: для таго, каб зьменшыць карупцыю, чыноўнікаў трэба правяраць на дэтэктары хлусьні.
Чатыры гады таму ў Беларусі адбыліся прэзыдэнцкія выбары. 19 сакавіка 2006 году тысячы грамадзянаў выйшлі на Кастрычніцкую плошчу, каб выказаць свой пратэст. Гэта стала пачаткам падзеяў “Менскай вясны” 2006-га.
Аляксандр Лукашэнка завяршыў афіцыйную частку візыту ў Вэнэсуэлу. У выніку дамоўленасьцяў з прэзыдэнтам гэтай краіны Уга Чавэсам дакумэнтальна аформлена будаўніцтва ў Вэнэсуэле заводаў МАЗ на выпуск 5 тысяч адзінак тэхнікі штогод і МТЗ 10 тысяч.
На Радыё Свабода адбылося абмеркаваньне тэмы «Расея, Беларусь і прызнаньне самаабвешчаных рэспублік Абхазія і Паўднёвая Асэтыя».
Дырэктар беларускай службы Радыё "Свабода" Аляксандар Лукашук ўзяў інтэрвію ў былой амбасадаркі ЗША ў Беларусі Карэн Ст’юарт, якая цяпер зьяўляецца дарадцам намесьніка сакратара Дзярждэпартамэнту ЗША Майкла Познэра.
"Рэпартэры бязь межаў": "Мы заклікаем адміністрацыю прэзыдэнта хутчэй супакоіцца і спыніць ціск на СМІ з-за сваёй параноі".
Новы прэм’ер-міністар Украіны Мікалай Азараў выступае за паглыбленьне ўкраінска-беларускіх дачыненьняў.
Сёньня ў Маскве Арганізацыя дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ) падпісала пагадненьне з ААН аб супрацоўніцтве ў барацьбе з тэрарызмам і міжнароднай злачыннасьцю.
Прэзыдэнт Бразыліі Луіс Інасію да Сільва (Лула) прыме ў панядзелак, 22 сакавіка, у Рыё-дэ-Жанэйра Аляксандра Лукашэнку.
Сцэнар шэсьця 25 сакавіка будзе залежаць “ад колькасьці ўдзельнікаў, якія зьбяруцца на мерапрыемства, і іхных настрояў”.
Віцэ-прэзыдэнт КНР Сі Цзіньпін, якога называюць патэнцыйным пераемнікам цяперашняга кіраўніка Кітаю Ху Цзіньтао, наведае з афіцыйным візытам Менск 24—25 сакавіка.
Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія ўкраінцаў Расеі абскардзіла ў судзе пазоў Міністэрства юстыцыі Расеі аб ліквідацыі арганізацыі
Вялікабрытанія расчараваная тым, што Беларусь ня здолела прадэманстраваць прагрэс у галіне правоў чалавека.
Збор удзельнікаў сьвяткаваньня Дня Волі прызначаны 25 сакавіка а 18-й гадзіне на пляцоўцы каля Нацыянальнай Акадэміі навук.
Былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў і палітвязень, а цяпер беспрацоўны Сяргей Скрабец заявіў, што хоча ўзначаліць Менскі гарадзкі савет дэпутатаў.
Паводле экспэртаў, па тэмпах рэальнага супрацоўніцтва з Каракасам Менск у некаторых галінах пачынае апярэджваць Маскву: у адрозьненьне ад расейскага Нацыянальнага нафтавага кансорцыюму і КамАЗа, беларусы ўжо здабываюць у Вэнэсуэле нафту, пампуюць газ і будуюць заводы, піша расейскі “Коммерсант”.
Уга Чавэс і Аляксандар Лукашэнка дамовіліся ў Каракасе рэгулярна наведваць адзін аднаго. Так. прэзыдэнт Вэнэсуэлы наведае Беларусь сёлета, у кастрычніку, а Аляксандар Лукашэнка зноў прыляціць у Каракас у 2011.
Гэтак званы “беларускі сьпіс” палонных польскіх афіцэраў, у які ўваходзіць каля 4 тысячаў ахвяр, зьяўляецца галоўнай таямніцай катыньскага злачынства.
Аглядальнікі заходніх выданьняў прысьвяцілі свае сёньняшнія публікацыі дачыненьням паміж Уладзімерам Пуціным і Аляксандрам Лукашэнкам.
Судзьдзя Чыгуначнага раёну Гомеля Віталь Козыраў адхіліў прэтэнзіі гарадзкой арганізацыі АГП да раённай адміністрацыі з прычыны неўключэньня 20 партыйных вылучэнцаў у склад участковых выбарчых камісіяў.
У журналістаў “Народнай волі” і сайту “Хартыя’97” канфісакавыя кампутары. Міліцыянты дзейнічалі паводле санкцыі, падпісанай гомельскім пракурорам Валянцінам Шаевым, у межах справы аб абароне годнасьці функцыянэра КДБ Івана Каржа.
Лідэр “Эўрапейскай Беларусі” Андрэй Саньнікаў, рэдактарка сайту “Хартыя-97” Натальля Радзіна і намесьнік рэдактара “Народнай волі” Марына Коктыш, якія пацярпелі падчас падзеяў 16 сакавіка, правялі сёньня ў офісе БНФ прэсавую канфэрэнцыю.
Выбарчыя камісіі ў рэгіёнах працягваюць праверку дакумэнтаў, пададзеных прэтэндэнтамі на кандыдатаў у дэпутаты. Гэтая працэдура будзе доўжыцца да 25-га сакавіка. Сярод апазыцыйных прэтэндэнтаў усё больш расчараваных у гэтай кампаніі.
На нядзелю, 21 сакавіка, у Менску заплянавана правядзеньне справаздачна-выбарчага зьезду Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Але арганізатары мерапрыемства дагэтуль ня маюць памяшканьня для партыйнага форуму.
У саветы розных узроўняў вырашылі балятавацца каля 70-ці прадстаўнікоў Беларускай парыі левых «Справядлівы сьвет», АГП, Партыі БНФ, КПБ, БСДП (Грамада).
Група жыхароў Берасьця абскардзіла ў Камітэце ААН па правах чалавека забарону пікету супраць абыякавасьці чыноўнікаў да зваротаў грамадзянаў.
Ваенна-паветраныя сілы НАТО сёньня маюць пачаць вучэньні ў паветранай прасторы Латвіі, Літвы і Эстоніі.
Гэта вынікае з той інфармацыі, якую агучыла сёньня на прэсавай канфэрэнцыі старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.
Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з прэзыдэнтам Бразыліі Луісам Інасію да Сільва (Лула) можа адбыцца 22 сакавіка ў Рыё-дэ-Жанэйра.
“Маладыя эўрапейскія фэдэралісты” (JEF) і іх шматлікія партнэры правядуць у розных гарадах сьвету чарговую пан’эўрапейскую вулічную акцыю — “Дайце голас людзям Беларусі”.
Фотарэпартаж з Вэнэсуэлы, дзе з афіцыйным візытам знаходзіцца кіраўнік Беларусі.
30-31 сакавіка плянуецца візыт у Беларусь дзейнага старшыні Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе, міністра замежных справаў Казахстану Каната Саўдабаева.
Гаворка ідзе пра Вольгу Саламянюк, якая, паводле Gazeta Wyborcza, завэрбавала капітана Агенцтва ўнутранай бясьпекі (ABW) Польшчы з Беластоку Робэрта Р.
Падчас свайго візыту ў Каракас Аляксандар Лукашэнка прапанаваў Вэнэсуэле ваенную дапамогу, падае агенцтва Associated Press.
Загрузіць яшчэ