Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Азараў: “Беларусь наш асаблівы партнэр”


Новы прэм’ер-міністар Украіны Мікалай Азараў выступае за паглыбленьне ўкраінска-беларускіх дачыненьняў.

Паводле агенцтва Укрінформ, Мікалай Азараў заявіў у часе размовы зь кіраўніком адміністрацыі беларускага прэзыдэнта Уладзімерам Макеем:

“Беларусь – дружалюбная суседняя краіна, асаблівы партнэр Украіны. Пакуль у нас ёсьць тэмы для абмеркаваньня, пошуку кампрамісаў, але дакладна няма нявырашаных праблемаў. У нас вельмі шмат магчымасьцяў для разьвіцьця двухбаковых стасункаў. Думаю, што і Беларусь, і мы зацікаўленыя ў гэтым”.

Мікалай Азараў спадзяецца, што візыт прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча ў Менск сёлета вясной дасьць магчымасьць вырашыць шэраг пытаньняў двухбаковага супрацоўніцтва.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG