Дагэтуль Варшаве не ўдалося атрымаць гэты сьпіс. Гісторыкі мяркуюць, што палонных афіцэраў Войска польскага (сярод іх былі і этнічныя беларусы), маглі расстраляць у Курапатах, а архівы могуць быць у Менску і Маскве.
“Gazeta Wyborcza” піша, што Ўладзімер Пуцін даў даручэньне ФСБ Расеі знайсьці гэты сьпіс, каб мець магчымасьць перадаць яго свайму польскаму калегу Дональду Туску падчас расейска-польскіх урачыстасьцяў у памяць 70-х угодкаў расстрэлаў, што адбудуцца 7 красавіка ў Катыні.
Газэта піша, што гэта значны крок да пацяпленьня ў польска-расейскіх дачыненьнях.