Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АГП няма дзе праводзіць зьезд


Правядзеньне заплянаванага на 21 сакавіка справаздачна-выбарчага зьезду Аб’яднанай грамадзянскай партыі знаходзіцца пад пагрозай. Пакуль арганізатары мерапрыемства ня маюць памяшканьня для партыйнага форуму.


Пра гэта “Свабодзе” сёньня паведаміў старшыня АГП Анатоль Лябедзька:

“Менскі гатэль “Crowne Plaza” нечакана адмовіў нам у арэндзе памяшканьня. Пасьля гэтага мы спрабавалі знайсьці іншыя. Аднак адмоўны адказ прыйшоў таксама з гатэлю “Беларусь”, Міжнароднага адукацыйнага цэнтру, Палацу культуры МТЗ ды іншых гаспадароў будынкаў. А нам патрабуецца памяшканьне для больш за паўтары сотні чалавек”.

На пытаньне, што кіраўніцтва партыі зьбіраецца рабіць далей, спадар Лябедзька адказаў:

“У сераду будзем разглядаць сытуацыю на паседжаньні палітрады. Мабыць будзем рабіць “добрую” рэкляму Беларусі – як тут працуецца замежным інвэстарам, кшталту ўладальнікаў і адміністрацыі “Crowne Plaza”, як тут наагул з лібэралізацыяй. Распачнём актыўную інфармацыйную кампанію”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG