Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мёрах не зарэгістравалі двух актывістаў БХД


Валеры Валажонак і Багуслаў Мацук самі зьбіралі подпісы за вылучэньне ў Віцебскі абласны савет. Але іх не зарэгістравалі, таму што больш як 15% тых, хто за іх падпісаўся, адмовіліся ад сваіх подпісаў.


Тое, што людзі адмаўляліся, было засьведчана падчас праверкі сапраўднасьці подпісаў, паведаміла віцебская каардынатарка аргкамітэту па стварэньні партыі БХД Тацяна Севярынец.

І Валеры Валажонак, і Багуслаў Мацук удзельнічаюць у выбарчай кампаніі ўпершыню. Яны лічаць, што людзей запалохалі і загадалі адмовіцца ад подпісаў. Цяпер абодва мёрскія актывісты пішуць з гэтай нагоды скаргу ў пракуратуру ды чакаюць вынікаў рэгістрацыі ў раённы савет.

Глядзець камэнтары (2)

Гэтая дыскусія закрытая.
XS
SM
MD
LG