Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы дагавор аб скарачэньні ўзбраеньняў падпішуць у Празе


Барак Абама ў Празе год таму
Барак Абама ў Празе год таму

Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Барак Абама назваў новы дагавор аб стратэгічных наступальных узбраеньнях паміж Расеяй і ЗША “самым усёабдымным пагадненьнем для кантролю за ўзбраеньнямі” за апошняе дваццацігодзьдзе. Дамова будзе падпісаная ў Празе 8 красавіка – дату і месца падпісаньня сёньня пацьвердзілі ў часе тэлефоннай размовы прэзыдэнты дзьвюх краінаў.



Выступаючы ў Белым Доме, Абама назваў дагавор новым крокам наперад дзеля пераадоленьня наступстваў 20-га стагодзьдзя і адзначыў сваю прыхільнасьць палітыцы "перезагрузкі" адносінаў ЗША з Расеяй.

Новы дагавор прадугледжвае скарачэньне разгорнутых ядзерных боегаловак кожнага з бакоў амаль на траціну – да 1550.

Падпісаць дагавор у Празе прапанаваў Вашынгтон.

"Прага -- гэта месца, дзе мінулай вясной прэзыдэнт выступіў з прамовай, пазначыўшы свой погляд на праблему кантролю над узбраеньнямі і нераспаўсюдам ядзерных матэрыялаў. Гэта месца, дзе мы заўсёды хацелі падпісаць гэты дагавор", - патлумачыў выбар месца прадстаўнік Белага дому.

У красавіку мінулага года Барак Абама выступіў перад вялікай натоўпам ў Празе і заклікаў імкнуцца да поўнай адмовы ад ядзернай зброі ў сьвеце ў доўгатэрміновай пэрспэктыве.

Раней у міністэрстве замежных справаў Чэхіі сказалі, што ўжо ухвалілі прапанову Злучаных Штатаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG