Мартынаў адзначыў, што хада гэтага працэсу будзе залежыць ад таго, "як хутка будзе працаваць эўрапейская бюракратыя, і наколькі інтэнсіўна будуць разьвівацца нашыя адносіны з Эўрапейскім зьвязам".
Міністар заявіў, што "намеціўся прынцыповы зрух" ў пытаньні спрашчэньня візавага рэжыму для Беларусі.
"Раней нашыя эўрапейскія партнэры нават не хацелі казаць пра нейкія спрашчэньні візавага рэжыму для Беларусі. Зараз жа на гэтую тэму ня толькі вядуцца актыўныя размовы, але і нашы партнэры, перш за ўсё суседнія з намі дзяржавы Эўразьвязу, асабліва ў рамках Усходняга партнэрства, самым актыўным чынам падтрымліваюць нашы падыходы па гэтым пытаньні ", - цытуе выказваньні Сяргея Мартынава Інтэрфакс.