Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ля амбасады Беларусі ў Бішкеку пакуль ціха


У панядзелак прыхільнікі часовага ўраду Кіргізстану пікетавалі амбасаду Беларусі ў Бішкеку, выказваючы пратэст супраць намеру Лукашэнкі прыняць Бакіева ў Менску, пра які кіраўнік Беларусі заявіў у нядзелю.

Паводле інфармацыі кіргіскай службы Радыё Свабода, сёння ля амбасады Рэспублікі Беларусь ніякіх акцый не было.

У інтэрвію "Інтэрфаксу" кіраўнік часовага ўраду Кіргізстану Роза Атунбаева заявіла, што Беларусь мае права вызначаць, каго прымаць у сябе, але народ Кіргізстану ня можа станоўча рэагаваць на прыбыцьцё ў Беларусь "такога чалавека, на сумленьні якога сьмерць многіх людзей".

Па яе словах, усе тыя, хто пацярпеў ад яго, лічаць, што "не павінна быць кутка зямлі, дзе б маглі прыняць гэтага садыста".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG