Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пазьняк: “Лукашэнка прыдумаў. Пра Кітай гаворкі не было”


У звароце да дэпутатаў Аляксандар Лукашэнка, закранаючы міжнародныя стасункі, сказаў, што ў свой час ён выступаў за шчыльныя стасункі з Кітаем, ў той час як Зянон Пазьняк нібыта заяўляў, што стасункі з Кітаем Беларусі непатрэбныя.

Пазьняк: “Гэта тыповая прыдумка, разьлічаная на публіку, паколькі ніхто ня можа нічога сказаць, абвергнуць, уведзеная цэнзура. Пра Кітай ніколі гаворкі не было ў Вярхоўным Савеце ўвогуле. Тым больш, не было яе з майго боку. Калі гэта было сказана Лукашэнкам, дык гэта - тыповая прыдумка ў яго стылі, якім ён карыстаўся ў Вярхоўным Савеце часта. Ён гаварыў тое, чаго абсалютна не існавала. Нейкая глупства, скажам, але яно людзей шакавала, людзі думаюць - "Што гэта ён такое сказаў?". А потым ужо разьбіраюцца. Гэта такі прыём плебейскі. Аднойчы ён паспрабаваў сказаць наконт Чачні, што я заклікаў публічна на плошчы ехаць і страляць, гэта была палітычная справа, я падаў у суд і гэты суд выйграў (1995 г. – рэд.). І пасьля гэтага ён замаўчаў надоўга. Ну а цяпер, відаць, адчуў, што я на яго ў суд не падам".

Глядзець камэнтары (10)

Гэтая дыскусія закрытая.
XS
SM
MD
LG