Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мартынаў славенскаму выданьню: “Беларусь не такая, як пра яе пішуць”


Сяргей Мартынаў
Сяргей Мартынаў

Сёньня пачынаецца рабочы візыт у Любляну кіраўніка беларускага МЗС Сяргея Мартынава. У рамках візыту – сустрэчы з прэзыдэнтам Славеніі Данілам Цюркам і міністрам замежных спраў Самуэлем Жбогарам.


Як падае люблянскае інфармацыйнае агенцтва STA са спасылкай на кіраўніка славенскага МЗС, візыт Мартынава стане працягам таго дыялёгу, які распачаўся ў чэрвені 2009 года ў Менску пад час знаходжаньня там Самуэля Жбогара. Паведамляецца, што ў часе сустрэчаў бакі абмяркуюць пытаньні разьвіцьця беларуска-славенскага палітычнага дыялёгу, гандлёва-эканамічнага ды інвэстыцыйнага супрацоўніцтва, узаемадзеяньня па лініі Беларусь – ЭЗ.

Славенскія СМІ надаюць немалую ўвагу маючаму адбыцца візыту міністра Мартынава ў Любляну.

Уплывовая газэта Delo надрукавала вялікае “эксклюзіўнае інтэрвію” кіраўніка беларускага МЗС, якое, паводле выданьня, “ёсьць доказам таго, што Беларусь паступова адыходзіць ад распаўсюджанага на Захадзе стэрэатыпу “апошняй дыктатуры Эўропы”, у чым пэўную ролю адыграла Славенія”.

Паводле самога Мартынава, “ на жаль, у журналістыцы і ў палітыцы шмат стэрэатыпаў, заснаваных на невуцтве”.

“Я думаю, вы бачыце, што Беларусь не такая краіна, як яе малююць у сродках масавай інфармацыі. Напішыце пра гэта”, заклікаў кіраўнік беларускага МЗС карэспандэнта выданьня Delo.

Некаторыя назіральнікі мяркуюць, што візыт беларускага госьця можа быць падрыхтоўкай да двухбаковай сустрэчы на самым высокім узроўні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG