Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Літвін: далучэньне Ўкраіны да Саюзнай дзяржавы – гэта утопія


Уладзімер Літвін
Уладзімер Літвін

Сьпікер Вярхоўнай рады Ўкраіны Ўладзімер Літвін лічыць утопіяй магчымасьць далучэньня сваёй краіны да гэтак званай Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі.


"Я думаю, што гэта утопія, што Ўкраіна далучыцца да саюзнай дзяржавы. Мы павінны адыйсьці ад "рытуальных танцаў" і даваць на наўпроставыя пытаньні наўпроставыя адказы", – сказаў Літвін, перадае РИА-Новости.

Старшыня Вярхоўнай рады паведаміў, што яму паступіла прапанова ад сьпікера Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Барыса Батуры наконт асаблівага статусу Ўкраіны ў Парлямэнцкім сходзе саюзу Беларусі і Расеі. Па словах Літвіна, гэтае пытаньне будзе вывучацца.

Зь ініцыятывай аб'яднаньня Беларусі, Расеі і Ўкраіны ў адну дзяржаву са сталіцай у Кіеве выступіў у сакавіку дэпутат расейскай Дзярждумы ад партыі "Адзіная Расея" Яўген Фёдараў. Адпаведны ліст ён накіраваў сваім калегам у Вярхоўную раду Ўкраіны, нагадвае БелаПАН.

Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч заявіў 1 красавіка, што ўкраінскія ўлады ня маюць права на дыскусію аб стварэньні Саюзнай дзяржавы Расеі, Беларусі і Ўкраіны.

"Ёсьць неабвержная ісьціна: Украіна – незалежная сувэрэнная дзяржава. І пра гэта напісана ў Асноўным законе нашай дзяржавы. Ёсьць наступная ісьціна – Украіна актыўна інтэгруецца ў Эўрапейскі зьвяз. І гэты стратэгічны напрамак зафіксаваны ў тым ліку і ў маіх неаднаразовых заявах як прэзыдэнта Ўкраіны".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG