Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У.Паэт: “ЭЗ ня хоча, каб на месцы Беларусі была “шэрая зона”


Урмас Паэт
Урмас Паэт
Пра гэта ў размове з DW-WORLD.DE заявіў міністар замежных спраў Эстоніі Урмас Паэт. Ён назваў вельмі важным тое, што “Беларусь была ўключаная ў праграму “Ўсходняе партнэрства”, аднак пры гэтым дадаў, што “многае залежыць ад таго, якім Беларусь уяўляе сваё будучае супрацоўніцтва з Эўразьвязам, наколькі гатовая краіна праводзіць у жыцьцё сумесна з ЭЗ канкрэтныя праекты, а таксама прапаноўваць іх”.

Урмас Паэт выказаў спадзяваньне, што працэс дэмакратызацыі ў Беларусі ўсё ж працягнецца і грамадзтва ў будучыні адкрыецца як Эстоніі, так і іншым эўрапейскім краінам.

“Калі мы паглядзім на мапу, то ўбачым, што Беларусь знаходзіцца амаль у сэрцы Эўропы. Таму мы ня хочам, каб на гэтым месцы была нейкая "шэрая зона". Нармальнае, натуральнае месца Беларусі — у Эўропе”, — адзначыў кіраўнік эстонскага МЗС.

Паводле Урмаса Паэта, Эстонія ня толькі фінансуе асобныя праекты “Партнэрства”, яна таксама імкнецца напоўніць праграму ўласнымі ідэямі. Напрыклад, лічыць кіраўнік эстонскага МЗС, дыпляматычная школа ў Таліне можа быць выкарыстаная ў якасьці дасьледчага і навучальнага цэнтру для падрыхтоўкі дыпляматаў зь Беларусі, Армэніі, Азэрбайджану, Грузіі, Малдовы, Украіны. Падобны цэнтар ужо дзейнічае на Мальце для краін-партнэраў Міжземнамор'я.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG