Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БНБ выпрацоўвае мэханізм вылучэньня адзінага кандыдата


Да 1 чэрвеня "Беларускі незалежніцкі блёк" выпрацуе мэханізм вылучэньня адзінага кандыдата ў прэзыдэнты ад блёку. Такое рашэньне было прынятае на апошнім пасяджэньні Рады БНБ.

Сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі спадзяецца, што кандыдат ад БНБ будзе мець шанец стаць адзіным кандыдатам ад усёй апазыцыі.

“Ужо цяпер ад сваім удзеле ў працэсе вылучэньня кандыдата заявіла БХД. Наколькі вядома, партыя БНФ на зьезьдзе 29 траўня таксама павінна вызначыцца з партыйным кандыдатам у прэзыдэнты. Пра свае прэзыдэнцкія амбіцыі заяўляў таксама Мкалай Статкевіч, лідэр аргкамітэту стварэньня беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная Грамада”, які таксама ўваходзяць у БНБ. Пра кандыдата ад руху “За Сабоду” стане вядома ў другой палове траўня”, -- кажа Рымашэўскі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG