Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка сустрэнецца з Шувалавым


Ігар Шувалаў
Ігар Шувалаў

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка сустрэнецца сёньня зь першым віцэ-прэм’ерам расейскага ўраду Ігарам Шувалавым.


Пра гэта паведаміла прэзыдэнцкая прэсавая служба.

Раней паведамлялася, што падчас сёньняшняга візыту ў Менск Ігар Шувалаў сустрэнецца з прэм’ер-міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім. Бакі абмяркуюць пытаньні фармаваньня Мытнага саюзу і адзінай эканамічнай прасторы.

Напярэдадні Ігар Шувалаў правёў перамовы ў Кіеве з украінскім прэм’ер-міністрам Мікалаем Азаравым. Ён сказаў, што Расея прапануе ўсім краінам СНД падпісаць канвэнцыю аб свабодным гандлі. Гэты мэханізм, паводле Шувалава, не патрабуе ўваходжаньня ўсіх удзельнікаў канвэнцыі ў Мытны саюз.

Таксама ў Кіеве спадар Шувалаў патлумачыў, што Беларусь і Расея знаходзяцца “ў больш глыбокай ступені інтэграцыі”, таму цана на газ для Беларусі ніжэйшая, чым для Ўкраіны.

Маўляў, Беларусь і Расея будуюць саюзную дзяржаву, таму вызначаны аб’ём нафты для патрэбаў Беларусі паводле тых жа парамэтраў, як і для спажываньня ўнутры Расеі. Ён сказаў пра намер цалкам адмяніць экспартнае мыта на нафту і нафтапрадукты пры фармаваньні адзінай эканамічнай прасторы.

Раней у інтэрвію тэлеканалу “Россия-24” І.Шувалаў сказаў, што суд паводле позвы Беларусі да Расеі адносна экспартнага мыта на нафтапрадукты будзе доўгім. Суд не пасьпее прыняць рашэньне датуль, пакуль ня будзе сфармавана адзіная эканамічная прастора, то бок да 2012 году. Паводле Шувалава, Расея ў гэтай спрэчцы мае "рэальныя прававыя перавагі".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG