Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Недарэчныя памылкі выбаркамаў


У Беларусі працягваецца разгляд скаргаў незарэгістраваных прэтэндэнтаў на мандаты дэпутатаў мясцовых саветаў. Статыстыка сьведчыць — задавальняецца толькі кожнае пятае хадайніцтва. А раней зарэгістраваныя кандыдаты ў дэпутаты ўжо вядуць перадвыбарчую агітацыю.


У Менску гарадзкая выбарчая камісія задаволіла кожную трэцюю скаргу. Сяргей Вазьняк, сябра камісіі ад партыі “Справядлівы сьвет”, наракае на нізкую кваліфікацыю супрацоўнікаў раённых камісіяў:

”Усё-ткі цьверджаньні Ярмошынай, Лазавіка пра тое, што ў камісіях працуюць адукаваныя, дасьведчаныя, годныя людзі, не вытрымліваюць крытыкі. Яны робяць дзіцячыя, недарэчныя памылкі. У тым ліку і старшыні раённых камісіяў, хаця яны ачольваюць гэтыя камісіі ўжо па некалькі тэрмінаў”.

У якасьці канкрэтнага прыкладу Сяргей Вазьняк распавёў наступную гісторыю:
Робяць дзіцячыя, недарэчныя памылкі. У тым ліку і старшыні раённых камісіяў...


“Раённая камісія пачала правяраць подпісы выбарцаў. І знайшла пэўную колькасьць несапраўдных. Але іх было менш за 15%. І пачалі другую праверку. А ў Выбарчым кодэксе ясна запісана — другая порцыя подпісаў правяраецца толькі тады, калі ў першай праверцы выявілі больш за 15% несапраўдных. Людзі не змаглі рашыць простай, элемэнтарнай матэматычнай задачы”.

Зарэгістраваны кандыдат у дэпутаты сталічнага гарсавету па Жудроўскай выбарчай акрузе, дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі XIII скліканьня Ўладзімер Нісьцюк ужо распачаў сваю агітацыйную кампанію. Ён кажа, што нічога надзвычайнага ў ягонай працы няма:

“Ёсьць магчымасьць сустракацца з выбарцамі, як кажуць, вочы ў вочы. І гэта самае галоўнае. Я ўдзельнічаю ў гэтых выбарах таму, што ў мяне ёсьць чым заняцца ў межах выбарчай акругі. Ёсьць у людзей шмат пытаньняў. Мяне тут многія ведаюць — я тут удзельнічаў у выбарах і ў мясцовы савет, і ў Палату прадстаўнікоў. І людзі хочуць пачуць адказ на свае пытаньні. Таму будзем змагацца, каб скарыстаць хаця б тыя магчымасьці, што дае выбарчая кампанія”.

Традыцыйныя мэтады агітацыі экспэрт у галіне выбараў Сяргей Альфер тлумачыць і тым, што сёлетнія зьмены ў выбарчае заканадаўства фактычна не закранулі этапу агітацыі:
З гледзішча фінансаваньня нічога не зьмянілася....


“З пункту гледжаньня фінансаваньня нічога не зьмянілася. Так, у Менску даюць кандыдату тыя ж восем базавых велічынь. Адзінае, што крыху зьмянілася — павялічыўся час для радыёвыступу. На мінулых мясцовых выбарах было да трох хвілін, а цяпер — да пяці хвілін”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG