Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Страсбуры на сэсіі ПАРЭ зноў абмяркуюць галадамор


Вясновая сэсія ПАРЭ адкрылася сёньня ў Страсбуры. У парадку дня заплянавана абмеркаваньне дакладу аб масавым голадзе 1930-х гадоў у рэспубліках былога СССР, актуальныя дэбаты па расейска-грузінскім канфлікце.


Будуць таксама абмеркаваны наступствы сусьветнага эканамічнага крызісу, пытаньні барацьбы з экстрэмізмам і пірацтвам. Удзельнікам сэсіі будзе прадстаўлена штогадовая справаздача камісара Рады Эўропы па правах чалавека Томаса Хамамбэрга.

27 красавіка з трыбуны ПАРЭ выступіць прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч.

На 29 красавіка заплянаваны выступ міністра замежных спраў РФ Сяргея Лаўрова, які будзе заклікаць змагацца з “гістарычнымі фальсыфікацыям на карысьць сучасных каньюнктурных мэтаў”.

Аб гэтым паведамляе “ИТАР-ТАСС”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG