Паводле інфармацыі Кіргіскай службы Радыё Свабода, дэманстранты перакрылі вуліцу Маскоўскую, на якой знаходзіцца беларуская амбасада. Празь некаторы час пасол Беларусі ў Кіргізстане Віктар Дзенісенка быў вымушаны згадзіцца на сустрэчу зь пікетоўцамі. Было абвешчана, што пасол прыме 10 дэлегатаў пікетоўцаў.
Падчас сустрэчы ў амбасадзе пасол заявіў, што пытаньне Бакіева павінна вырашацца на міжнародным узроўні з удзелам АБСЭ. Ён паведаміў, што перамовы паміж кіргіскімі і беларускімі ўладамі працягваюцца.
Пікетаваньне амбасады працягваецца таксама.