Вайсковыя падразьдзяленьні былых саюзьнікаў СССР па антыгітлераўскай кааліцыі ўпершыню ў гісторыі ўзялі сёлета ўдзел у традыцыйным парадзе перамогі на Краснай плошчы.
На цырымоніі прысутнічалі лідэры каля двух дзясяткаў краінаў сьвету, у тым ліку канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель і лідэры шэрагу краінаў СНД. Кіраўніка Беларусі на гэтым парадзе не было. Свой плянаваны ўдзел, у сувязі з неабходнасьцю тэрмінова абмеркаваць фінансавы крызіс у Грэцыі і пэрспэктывы зоны эўра, скасавалі лідэры Італіі і Францыі Сыльвіё Бэрлюсконі і Нікаля Сарказі.