Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фінляндыя адкрые сваё дыппрадстаўніцтва ў Менску


Аляксандар Стуб
Аляксандар Стуб

Пра гэта заявіў у Хэльсынкі міністар замежных спраў Аляксандар Стуб на прэсавай канфэрэнцыі, якая прысьвячалася публікацыі «Асноўных палітычных лініяў Фінляндыі ў дачыненьні да Ўсходняй Эўропы, Паўднёвага Каўказу і Цэнтральнай Азіі».


Міністар Стуб, у прыватнасьці, сказаў:

«Менск знаходзіцца ўсяго толькі за 800 кілямэтраў ад Хэльсынкі. Існуе вялікі эканамічны патэнцыял, які мы спрабуем скарыстаць як найпаўней».

На сёньняшні дзень інтарэсы Фінляндыі ў Беларусі прадстаўляе амбасада ў Літве. Яе кіраўніца Мар’я-Ліза Кільюнэн адначасова выконвае абавязкі і амбасадаркі ў Беларусі па сумяшчальніцтве. А амбасадар Беларусі ў Літве Ўладзімер Дражын акрэдытаваны ў Хэльсынкі як амбасадар у Фінляндыі па сумяшчальніцтве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG