Як падае БелаПАН, Эўразьвяз эканамічна зацікаўлены ў найкарацейшыя тэрміны дамовіцца аб стабільных, заснаваных на нормах сусьветнай эканомікі, гандлёвых дачыненьнях з усходнімі суседзямі. Пра гэта кіраўнік МЗС Літвы Аўдронюс Ажубаліс заявіў 11 траўня на сустрэчы з намесьнікам кіраўніка генэральнага дырэктарату Эўракамісіі ў пытаньнях зьнешняга гандлю Петэрам Балашам у Вільні. На сустрэчы абмяркоўваліся пытаньні гандлёвай палітыкі ЭЗ, у прыватнасьці, праекты ў рамках палітыкі "Ўсходняе партнэрства".
Ажубаліс падкрэсьліў, што падчас перамоваў з Расеяй аб новым пагадненьні аб партнэрстве і супрацоўніцтве Эўракамісія павінна настойваць на дакладных абавязаньнях з боку Масквы ў адпаведнасьці з правіламі Сусьветнай гандлёвай арганізацыі, паколькі гэта мае асаблівае значэньне для эканомікі ЭЗ.
У перамовах з Украінай аб свабодным гандлі, на думку літоўскага міністра, Эўразвяз мае імкнуцца да заключэньня "шматабяцальнага пагадненьня і ў той жа час павінен быць гатовы праявіць гібкасьць, асабліва ў дачыненьні да адкрыцьця рынку сельскагаспадарчай прадукцыі".
Па словах Ажубаліса, мэтады па абароне гандлю павінны заставацца адным з асноўных сродкаў па забесьпячэньні прынцыпу справядлівага гандлю.