Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Новыя польскія ўлады – і ўрад, і парлямэнт, і прэзыдэнт – значна актывізавалі палітыку Варшавы ў дачыненьні да Беларусі. Урад выдзеліў грошы на стварэньне незалежнага радыё для Беларусі, у парлямэнце створаная група салідарнасьці зь Беларусьсю, прэзыдэнт краіны сустракаецца з кандыдатам ад аб’яднаных дэмакратычных сілаў. А як такія захады ацэньвае полськая апазыцыя, якая ў штодзённых унутраных справах жорстка крытыкуе цяперашні ўрад?