Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ута Цапф: мы будзем падтрымваць тых, хто жадае больш свабоды і дэмакратыі


Радыё Свабода Падводзячы вынікі трохдзённага візыту ў Беларусь дэлегацыі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, яе кіраўніца дэпутат Бундэстагу Ута Цапф заявіла на прэсавай канфэрэнцыі.

(Цапф: ) “Мы занепакоеныя, мы будзем працягваць працаваць з усімі групамі, зь якімі мы сустракаліся тут. Мы будзем падтрымліваць тых у Беларусі, хто жадае больш свабоды, дэмакратыі, празрыстасьці. Але мы будзем падтрымліваць і наш дыялёг з парлямэнтам, адміністрацыяй, бо гэта добрая магчымасьць выказваць сваю занепакоенасьць і знаходзіць шляхі нашай дапамогі для добрых зьменаў тут, каб у будучыні Беларусь стала адной з паважаных дэмакратычных краін Эўропы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG